МЕРКАВАННЕ: Загнаныя ў газавы куток

0
296

“А ў нас у краіне газ! Гэта – раз! А у вас яго няма – гэта два!” – так адной фразай можна пазначыць каментарыі карыстаўцаў сеткі Інтэрнет пад навінамі па пытаннях газазабяспячэння краін Прыбалтыкі.

Нашы бліжэйшыя суседзі без сумнева адмовіліся ад расійскага газу. І тут, нібы жадаючы праверыць прыбалтыйцаў на трываласць, ударыў “генерал” мароз. Той самы, які, па сцвярджэнню французскіх салдат, а пасля і нямецкіх генералаў, стаў вызначальным фактарам паражэння падчас вайны 1812 года і ў 1941 годзе пад Масквой. Не ведаем, каму зараз дапамагае гэты “генерал”, затое адразу відаць, каму ён значна пагоршыў жыццё: у першую чаргу простым грамадзянам балтыйскіх дзяржаў.

Расходы газу павялічыліся, а разам з імі вырас і кошт камунальных паслуг. Запасы ў адзіным рэгіянальным Інчукалнскім падземным сховішчы катастрафічна зніжаюцца. Памер дайшоў да адзнакі 30%. Раней такога значэння запасы дасягалі толькі пасля заканчэння ацяпляльнага сезону.

Эстонію, Латвію, Літву і Фінляндыю ўжо ахрысцілі “газавым кутком” Еўропы, у які газ ды і электрычнасць трапляе амаль па рэшткавым прынцыпе, і кошт энергарэсурсаў даражэйшы, чым у іншых краінах ЕС. Закладнікамі палітычна-эканамічнага курсу Еўрапейскага саюза сталі менавіта гэтыя краіны, а дакладней іх грамадзяне.
Мяркую, што ўжо відавочна: намаганні ЕС па стварэнні адзінага газавага рынку так і не прывялі Еўропу да эканамічнага поспеху. Хоць заўсёды можна ўсе беды зваліць на надвор’е, але “вушы” непрадбачлівага курсу Еўрапейскага саюза тырчаць.

Надзея Сігай.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о