МЕРКАВАННЕ: Пакаранне ці самападман?

0
270

Уладзімір Зяленскі ўвёў персанальныя санкцыі супраць кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Санкцыі ўводзяцца тэрмінам на 10 гадоў і прадугледжваюць блакіроўку актываў беларускага лідара, абмежаванне або поўнае спыненне гандлёвых аперацый, недапушчэнне вываду капіталу за межы Украіны, спыненне дзеяння ліцэнзій і іншых дазволаў на вядзенне дзейнасці ў краіне. Асобнымі радкамі прапісана бестэрміновае пазбаўленне Прэзідэнта Беларусі ўкраінскіх дзяржаўных узнагарод, забарона на ўезд ва Украіну.

Афіцыйны Кіеў удакладніў, што абмежавальныя меры звязаны з тым, што Мінск супрацоўнічае з Масквой.

Рэакцыя на такое рашэнне не прымусіла сябе чакаць. “Украінскі лідар заблудзіўся не толькі ў калідорах улады, але і ва ўласнай рэальнасці”, “Санкцыі ад краіны, у якой праз час можа не застацца ні сваёй эканомікі, ні сваіх мужчын, ні нават святла па вечарах? Гэта моцна”, “ На ідыётаў не крыўдзяцца, над імі смяюцца”, – падобнымі каментарыямі дзеляцца карыстальнікі інтэрнэт-сеткі, у тым ліку і краін калектыўнага Захаду. Але самае цікавае – рэакцыя саміх украінцаў. Адны з іх адзначаюць, што санкцыі ўведзены, відаць, у якасці “пакарання” за тое, што Бацька – як называюць простыя ўкраінцы нашага Прэзідэнта, у адрозненне ад некаторых, умее трымаць удар і абараняць сваю краіну, а не разменьвае яе па грантах. Другія канстатуюць: народу Украіны, акрамя карысці, Аляксандр Лукашэнка нічога не зрабіў!

Вось і атрымліваецца, пакуль каманда ўкраінскага лідара строчыць свае ўказы, звычайныя людзі, тыя самыя, якім абяцалі “еўрапейскую будучыню” за кошт вайны з брацкімі народамі, пішуць праўду. І яна, мякка кажучы, непрыемная для кіеўскай улады.

Народ Украіны паціху празравае. Шкада, што гэтае прасвятленне абыходзіцца занадта дарагой цаной.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о