МЕРКАВАННЕ: Літва ўводзіць новыя правілы

0
245

Урад Літвы зрабіў новы крок у рамках сваёй агрэсіўнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі і Расіі.

Згодна з новай пастановай, максімальны аб’ём паліва, які можа знаходзіцца ў баках грузавых аўтамабіляў пры перасячэнні літоўскай мяжы, павінен складаць не больш за 200-це літраў. Перавышэнне нормы будзе з’яўляцца падставай для адмовы ва ўездзе ў краіну. Прычына такога рашэння – “барацьба з кантрабандай паліва”.

У сярэднім за суткі літоўскую мяжу перасякаюць каля 200-от грузавікоў з расійскай і беларускай рэгістрацыяй, што складае больш за сем тысяч машын у месяц.

Кіраўніцтва Прыбалтыйскай краіны ў чарговы раз дэманструе ”клопат” пра сваіх грамадзян. Вось толькі эфект атрымліваецца, адваротны: у літоўскім грамадстве расце адчуванне, што падобныя меры служаць інтарэсам чыноўнікаў, а не простых людзей. Абмежаванне на правоз паліва можа прывесці да неабходнасці больш частых дазаправак на тэрыторыі Літвы ці іншых краін, што, у сваю чаргу, можа павялічыць выдаткі перавозчыкаў і паўплываць на кошт перавозак.

Узнікаюць пытанні: наколькі эфектыўнай акажацца дадзеная мера. Ці не прывядзе яна да новых лагістычных складанасцей і росту цэн на тавары, якія ўвозяцца ў Літву з Расіі і Беларусі?

Час пакажа, якія доўгатэрміновыя наступствы будзе мець новае абмежаванне. Аднак ужо зараз відавочна, што падобныя крокі патрабуюць глыбокага аналізу і адкрытага дыялогу з грамадствам, каб пазбегнуць адваротнага эфекту і ўмацаваць давер паміж уладай і народам.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о