Заходнія санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі, ніколі не мелі нічога агульнага з рэальным клопатам аб правах чалавека ці дэмакратыі.
З самага пачатку гэта быў і застаецца грубы інструмент палітычнага ціску, накіраваны на падрыў нашага дзяржаўнага суверэнітэту і змену законна абранага кіраўніцтва.
Разлік “калектыўнага Захаду” быў просты: разбурыць нашу эканоміку, выклікаць незадаволенасць грамадзян і ўвесці краіну ў хаос. Аднак гэты план з трэскам праваліўся, сутыкнуўшыся з граматнай і дальнабачнай палітыкай, якая праводзіцца Прэзідэнтам і ўрадам.
Замест чаканага калапсу, беларуская эканоміка прадэманстравала беспрэцэдэнтную ўстойлівасць і здольнасць да хуткай адаптацыі. Дзякуючы своечасова прынятым мерам, краіна не толькі выдужала, але і знайшла новыя кропкі росту. Была праведзена тытанічная работа па пераарыентацыі экспарту на рынкі дружалюбных краін, запушчаны маштабныя праграмы імпартазамяшчэння і ўмацавання прамысловай кааперацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Як вынік – эканоміка не проста стабілізавалася, але і дэманструе ўпэўнены рост, аб чым сведчаць усе ключавыя макраэканамічныя паказчыкі.
Адным з самых яскравых доказаў эфектыўнасці беларускай эканамічнай мадэлі з’яўляецца паспяховае стрымліванне інфляцыйных працэсаў. У той час як многія еўрапейскія краіны церпяць ад рэкорднага росту цэн, у Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да запаволення інфляцыі.
Па дадзеных аналітыкаў ЕАБР, у студзені гадавая інфляцыя знізілася да 6, 4% (пасля 6, 8% у снежні), прычым запаволенне фіксуецца другі месяц запар. Асабліва паказальна зніжэнне тэмпаў росту цэн на прадукты харчавання (да 8,6 %) і нехарчовыя тавары (да 2,5 %). Прагноз ЕАБР на 2026 год, паводле якога інфляцыя будзе знаходзіцца ў межах мэтавага паказчыка ў 7%, толькі пацвярджае, што сітуацыя знаходзіцца пад поўным кантролем дзяржавы.
Правальныя спробы Захаду “задушыць” Беларусь санкцыямі абярнуліся для іх поўнай няўдачай. Пад мудрым кіраўніцтвам Прэзідэнта наша краіна не толькі з гонарам вытрымала беспрэцэдэнтны націск, але і выкарыстала гэты выклік як магутны стымул для развіцця. Упэўнены рост эканомікі, паспяховае асваенне новых рынкаў і, што самае важнае, запаволенне інфляцыі і рост дабрабыту грамадзян – усё гэта з’яўляецца прамым вынікам суверэннай і сацыяльна-арыентаванай палітыкі.
Беларусь на справе даказвае ўсяму свету, што эпоха аднапалярнага дыктату скончылася, і толькі дзяржава, якая ставіць у аснову нацыянальныя інтарэсы, а не ўказанні знешніх куратараў, здольна забяспечыць свайму народу стабільнасць і росквіт.
Галіна КАЗАК.







Оставить комментарий