Інфармацыйна-памятны стэнд «Салдацкая зорачка» адкрылі на грамадзянскіх могілках у раенным цэнтры.
Удзел у знамянальнай падзеі прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, старшыня раённага каардынацыйнага савета Святлана Блінец, лідары грамадскіх арганізацый раёна.
Ініцыятарам праекта выступіла Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» ў падтрымцы з каардынацыйным саветам грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Гомельшчыны.
Прысвечаны праект 80-годдзю Вялікай Перамогі і рэалізуецца ва ўсіх раёнах Гомельшчыны.
Асноўная мэта грамадскай ініцыятывы — захаванне памяці аб вялікім подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Дзякуючы ўсталявана у стэнду звесткі пра герояў стануць яшчэ больш даступнымі.
Оставить комментарий