4 сакавіка ў раённым доме культуры сабраліся тыя, для каго служба ў міліцыі не проста праца, а частка жыцця.
Шчырыя словы віншавання і падзякі ў адрас прадстаўнікоў самай мужнай прафесіі прагучалі ў гэты дзень ад старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандра Верамеева.
– Кожны з вас гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу лю-дзям, і яны вам цалкам давяраюць. Упэўнены, што вы выбралі гэтую прафесію па закліку сэрца і будзеце і далей годна выконваць пастаўленыя перад вамі задачы і захоўваць лепшыя традыцыі беларускай міліцыі, – падкрэсліў Аляксандр Аляксандравіч.
З пажаданнямі да права-ахоўнікаў звярнуліся і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, першы намеснік начальніка Петрыкаўскага РАУС Аляксандр Семікопенка, начальнік Петрыкаўскага РАНС Яўген Балотцаў, начальнік аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Забродскі. Усе яны падзякавалі прысутным за іх штодзённую працу на карысць Айчыны і лю-дзей, за адвагу і мужнасць, за тое, што выконваюць свой абавязак з гонарам і годнасцю, абараняюць інтарэсы грамадзян.
Ва ўрачыстай абстаноўцы лепшым супрацоўнікам міліцыі былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
Падзякавалі і бацькам маладых міліцыянераў, якія нясуць службу ў органах раённага аддзела ўнутраных спраў. Так, падзячны ліст быў уручаны маці лейтэнанта міліцыі Паўла Ермалаева, оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама.
Асаблівыя словы падзякі былі адрасаваныя ветэранам МУС, якія прысвяцілі сваё жыццё барацьбе са злачыннасцю і служэнню людзям. З гэтай нагоды ганаровай граматай Гомельскай абласной арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў былі узнагаро-джаны Мікалай Чарнушэвіч і Пётр Багдановіч.
У гэты святочны дзень віншаванні і ўзнагароджанне, словы падзякі за годную службу перапляталіся з музычнымі віншаваннямі ад артыстаў і творчых калектываў Петрыкаўшчыны, што зрабілі ўрачыстае мерапрыемтсва яшчэ больш яркім і запамінальным.
Марыя Тамко,
фота аўтара.
Оставить комментарий