Майскія выезды натарыусаў у населеныя пункты Петрыкаўскага раёна: не выпусціце магчымасць!

0
44

З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў маі выедуць у населеныя пункты раёна.

Так, згодна з графікам, натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 6 мая правядзе выязны прыём у вёсцы Лучыцы, а 20 мая – у аграгарадку Чалюшчавічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-5 56-83.
Натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец правядзе 14 мая прыём-кансультацыю ў аграгарадку Камаровічы, 21 мая – у аграгарадку Навасёлкі, а 28 мая – у пасёлку Капцэвічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць з 9 да 12 гадзін у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.
Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о