14 красавіка ў 11 гадзін у малой зале Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15, кабінет 101, адбудзецца аўкцыён па продажы аб’екта дзяржаўнай нерухомай маёмасці, які падлягае зносу.

Арганізатар аўкцыёну: Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт (247912, Гомельская вобласць, горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15, тэлефон 8-02350-2-70-37.
Лот № 1
Звесткі аб прадмеце аўкцыёну: спецыялізаваны будынак культурна-асветнага і забаўляльнага прызначэння – будынак бібліятэкі, агульнай плошчай 539,1 кв. м., інвентарны № 335/С-7156.
Месцазнаходжанне: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Мышанскі сельвыканкам, вёска Мышанка, вуліца Набярэжная,1Б.
Прадавец нерухомай маёмасці: Сектар культуры Петрыкаўскага райвыканкама (Гомельская вобласць, горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17, тэлефон 8-02350-2-70-12).
Умовы аўкцыёну і апавяшчэнне пра правядзенне аўкцыёну па продажы дзяржаўнай нерухомай маёмасці апублікаваны на сайтах Гомельскага аблвыканкама (http://gomel-region.by/ru/izv1-ru/), Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (https://au.nca.by/) і Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта (http://www.petrikov.gomel-region.by/ru/aukcion/).

Аддзел эканомікі райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о