14 лістапада пройдуць паўторныя электронныя таргі па продажы дзяржаўнай маёмасці
Арганізатар электронных таргоў: камітэт “Гомельаблмаёмасць”, горад Гомель, праспект Леніна, 3, тэлефоны: 8-0232-50-66-43, 8-0232-50-69-49.
Аператар электроннай гандлёвай пляцоўкі: адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуская ўніверсальная таварная біржа”, электронны адрас ЭГП: www.et.butb.by, тэлефоны: 8-017-309-32-49, 8-017-309-32-09.
Лот № 3
Інфармацыя аб прадмеце электронных таргоў: Капітальны будынак – будынак спецыялізаваны для адукацыі і (або) выхавання – Капаткевіцкі дзіцячы сад – са склепам, складам, чатырма падстрэшкамі, варотамі, брамкай, праезнай часткай, тратуарам, пляцоўкай, вадаправодам, каналізацыяй, бетоннай агаро-джай, двухпавярховы цагляны, агульнай плошчай 1140,5 кв. м, інв. № 335/С-790330. Маёмасць адчужаецца па фактычным стане (звесткі ў АДРНМ і ведамасці тэхнічных характарыстык разыхо-дзяцца); плот драўляны.
Месца знаходжання: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Капаткевіцкі с/с, г.п. Капаткевічы, вуліца Юбілейная, 17.
Інфармацыя аб зямельным участку: плошча 0,5592 га ў арэнду на 10 гадоў.
Пачатковы кошт прадмета электронных таргоў: 72579 рублёў 34 капейкі (паніжана на 80%).
Задатак для ўдзелу ў электронных таргах: 14500 рублёў.
Лот № 4
Інфармацыя аб прадмеце электронных таргоў: Капітальны будынак – будынак спецыялізаваны для адукацыі і (або) выхавання са склепам, хаткай драўлянай гульнявой, прыбіральняй, складам блокавым, хаткамі драўлянымі для паўлінаў і страусаў, склепам цагляным, падстрэшкам для паліва, альтанкай цаглянай, асфальтабетонным пакрыццём, брамкай, варотамі, плотам, бетоннай пліткай, вадаправодам, каналізацыяй, двухпавярховае цаглянае, агульнай плошчай 1898 кв.м, інв. № 335/С-91936; участак электрасеткі.
Месца знаходжання: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Чалюшчавіцкі с/с, вёска Залессе, вуліца Цэнтральная, 27.
Інфармацыя аб зямельным участку: плошча – 0,7711 га ў арэнду на 10 гадоў.
Пачатковы кошт прадмета электронных таргоў: 156667 рублёў 58 капеек (паніжана на 80%).
Задатак для ўдзелу ў электронных таргах: 31300 рублёў.
Лот № 5
Інфармацыя аб прадмеце электронных таргоў: капітальны будынак – будынак спецыялізаваны для адукацыі і (або) выхавання – Новагалоўчыцкі дзіцячы сад – з адрынай, пакрыццём, участкам каналізацыйнай і вадаправоднай сеткі, двухпавярховы цагляны, агульнай плошчай 739,6 кв. м, інв. № 335/С-6134; участак электрасеткі; агароджа металічная сетка, вароты.
Месца знаходжання: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Навасёлкаўскі с/с, в. Новыя Галоўчыцы, вуліца Школьная, 2а.
Інфармацыя аб зямельным участку: плошча – 0,5488 га ў арэнду на 10 гадоў.
Пачатковы кошт прадмета электронных таргоў: 24160 рублёў 67 капеек (паніжана на 80%).
Задатак для ўдзелу ў электронных таргах: 4800 рублёў.
Прадавец: аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, тэлефоны: 8-02350-2-70-79, 8-02350-2-70-37.
Арганізатар электронных таргоў мае права адмовіцца ад правядзення электронных таргоў у любы час, але не пазней як за 3 каляндарныя дні да наступлення даты іх правядзення.
Прыём заяў (з дакументамі, якія прыкладаюцца) для ўдзелу ў электронных таргах ажыццяўляецца з дня размяшчэння на ЭГП інфармацыі аб правядзенні электронных таргоў і спыняецца 11 лістапада 2024 года ў 15 гадзін.
Асобе, якая жадае прыняць удзел у электронных таргах, неабходна падаць заяву, прыкласці да яе выяву дакумента, які пацвярджае пералік задатку на рахунак, указаны ў паведамленні, прайсці рэгістрацыю ў якасці ўдзельніка электронных таргоў з наступным прысваеннем яму ўнікальнага нумара для ўдзелу ў электронных таргах. Адначасова з падачай заявы асоба, якая жадае прыняць удзел у электронных таргах, прымае ўмовы пагаднення. Форма заявы, парадак рэгістрацыі і ўмовы ўдзелу ўдзельнікаў электронных таргоў устанаўліваюцца рэгламентам, вызначаным аператарам электроннай гандлёвай пляцоўкі, з захаваннем патрабаванняў Палажэння.
www.gomeloblim.gov.by, www.gki.gov.by
Оставить комментарий