26 верасня пройдуць электронныя таргі па продажы дзяржаўнай маёмасці
Арганізатар электронных таргоў: камітэт “Гомельаблмаёмасць”, горад Гомель, праспект Леніна, 3, тэлефоны: 8-0232-50-66-43, 8-0232-50-69-49.
Аператар электроннай гандлёвай пляцоўкі: адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуская ўніверсальная таварная біржа”, электронны адрас: www.et.butb.by, тэлефоны: 8-017-309-32-49, 8-017-309-32-09.
Лот № 1
Інфармацыя аб прадмеце электронных таргоў: капітальны будынак – будынак спецыялізаваны для адукацыі і (або) выхавання (Капаткевіцкі дзіцячы сад) са склепам, складам, чатырма падстрэшкамі, варотамі, брамкай, праезнай часткай, тратуарам, пляцоўкай, вадаправодам, каналізацыяй, бетоннай агароджай, двухпавярховы цагляны, агульнай плошчай 1140,5 кв. м, інвентарны № 335/С-790330. Маёмасць адчужаецца па фактычным стане (звесткі ў ЕГРНІ і ведамасці тэхнічных характарыстык разыходзяцца).
Месца знаходжання: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Капаткевіцкі с/с, гарадскі пасёлак Капаткевічы, вуліца Юбілейная, 17.
Прадавец: аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, тэлефоны: 8-02350-2-70-79, 8-02350-2-70-37.
Пачатковы кошт прадмета электронных таргоў: 362 тысяч 896 рублёў 72 капейкі.
Лот № 2
Інфармацыя аб прадмеце электронных таргоў: капітальны будынак – будынак спецыялізаваны для адукацыі і (або) выхавання (будынак школы) са склепам, хаткай драўлянай гульнявой, туалетам, складам блокавым, хаткамі драўлянымі для паўлінаў, страўсаў, склепам цагляным, падстрэшкам для паліва, альтанкай цаглянай, асфальтабетонным пакрыццём, брамкай, варотамі, плотам, бетоннай пліткай, вадаправодам, каналізацыяй, двухпавярховы цагляны, агульнай плошчай 1898 кв. м, інвентарны нумар 335/С-91936; участак электрасеткі.
Месца знаходжання: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Чалюшчавіцкі с/с, вёска Залессе, вуліца Цэнтральная, 27.
Прадавец: аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, тэлефоны: 8-02350-2-70-79, 8-02350-2-70-37.
Пачатковы кошт прадмета электронных таргоў: 783 тысячы 337 рублёў 90 капеек.
Лот № 3
Інфармацыя аб прадмеце электронных таргоў: капітальны будынак – будынак спецыялізаваны для адукацыі і (або) выхавання (Новагалоўчыцкі дзіцячы сад) з адрынай, пакрыццём, участкам каналізацыйнай сеткі, участкам вадаправоднай сеткі, двухпавярховы цагляны, агульнай плошчай 739,6 кв. м, інвентарны № 335/С-6134; участак электрасеткі; плот металічная сетка, вароты.
Месца знаходжання: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Навасёлкаўскі с/с, вёска Новыя Галоўчыцы, вуліца Школьная, 2а.
Прадавец: аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, тэлефоны: 8-02350-2-70-79, 8-02350-2-70-37.
Пачатковы кошт прадмета электронных таргоў: 120803 рублёў 36 капеек.
Інфармацыя аб апублікаванні паведамлення размешчана на сайтах: Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь у раздзеле “Продаж/Арэнда маёмасці” (электронны адрас – http://gki.gov.by/ru/auction/), далей – “Продаж і арэнда дзяржаўнай нерухомасці. Адзіная база” (электронны адрас – https://au.nca.by/);
Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ў раздзеле “Эканоміка” (падраздзел “Продаж-арэнда” – “Паведамленні аб правядзенні аўкцыёнаў па продажы дзяржаўнай нерухомай маёмасці”, электронны адрас – http://gomel-region.by/ru/izv1-ru/).
Аддзел эканомікі райвыканкама.
Оставить комментарий