15 жніўня 2024 года пройдуць паўторныя электронныя таргі па продажы дзяржаўнай маёмасці
Арганізатар электронных таргоў: камітэт “Гомельаблмаёмасць”, горад Гомель, праспект Леніна, 3, тэлефоны для даведак: 8-0232-50-66-43, 8-0232-50-69-49.
Электронныя таргі праводзяцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення электронных таргоў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года № 608.
Аператар электроннай гандлёвай пляцоўкі: адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуская універсальная таварная біржа”, электронны адрас ЭГП: www.et.butb.by, тэлефоны для даведак: 8-017- 309-32-49, 8-017- 309-32-09.
Лот № 4
Інфармацыя аб прадмеце электронных таргоў: капітальны будынак – будынак спецыялізаваны для адукацыі і (або) выхавання (будынак дзіцячага сада) са склепам, адрынай, двума альтанкамі, плотам, брамкай, пляцоўкай, дарожкай, аднапавярховы, агульнай плошчай 614,6 квадратныя метры, цагляны, інвентарны № 335/С-6117. Маёмасць адчужаецца па фактычным стане (звесткі ў ЕГРНІ і тэхнічным пашпарце разыходзяцца).
Месца знаходжання: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Муляраўскі сельскі Савет, вёска Слабада, вуліца Маладзёжная, 2.
Інфармацыя аб зямельным участку: плошча – 0.3693 гектара ў арэнду на 10 гадоў.
Прадавец: аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, тэлефоны для даведак: 8-02350-2-70-79, 8-02350-2-70-37.
Звесткі аб магчымым выкарыстанні зямельнага ўчастка: ва ўстаноўленым парадку выкарыстоўваць зямельны ўчастак, пры ўмове рэканструкцыі пад аб’екты бытавога абслугоўвання насельніцтва, гасцініц, матэляў, кемпінгаў, аздараўленчага прызначэння (для лячэбна-прафілактычных і (або) санаторна-курортных мэт), фізкультурна-аздараўленчага і (або) спартыўнага прызначэння, рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, аб’ектаў жылой забудовы (пад інтэрнат, пад жылое памяшканне).
Абмежаванні (абцяжаранні) правоў у выкарыстанні зямель, якія знаходзяцца ў водаахоўных зонах водных аб’ектаў па-за прыбярэжнымі палосамі.
Звесткі аб умовах, прадугледжаных у рашэнні аб адабранні зямельнага ўчастка: заключыць з Петрыкаўскім райвыканкамам дагавор арэнды зямельнага ўчастка і забяспечыць ва ўстаноўленым парадку ажыццяўленне ў двухмесячны тэрмін пасля яго падпісання дзяржаўную рэгістрацыю спынення права пастаяннага карыстання аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама на зямельны ўчастак з кадастравым нумарам 400 узнікнення права арэнды, на гэты зямельны ўчастак, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на яго; атрымаць ва ўстаноўленым парадку архітэктурна-планіровачнае заданне на рэканструкцыю аб’екта і тэхнічныя ўмовы для інжынерна-тэхнічнага забеспячэння гэтага аб’екта, дазвол на правядзенне праектна-пошукавых работ і распрацоўку будаўнічага праекта на рэканструкцыю аб’екта ў тэрмін, які не перавышае аднаго года; пачаць рэканструкцыю аб’екта на працягу дванаццаці месяцаў з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыі на рэканструкцыю гэтага аб’екта; завяршыць рэканструкцыю аб’екта ў тэрміны, вызначаныя праектнай дакументацыяй; зняць на займаемым зямельным участку ўрадлівы пласт і выкарыстоўваць яго згодна з праектнай дакументацыяй; выконваць правы і абавязкі землекарыстальнікаў, землеўладальнікаў і ўласнікаў сумежных зямельных участкаў.
Абавязковыя ўмовы электронных таргоў: тэрмін распрацоўкі праектнай дакументацыі не больш за два гады з даты заключэння дагавора куплі-продажу, тэрмін пачатку рэканструкцыі набытай маёмасці на працягу дванаццаці месяцаў з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыі і тэрмін іх заканчэння – нарматыўны тэрмін згодна з распрацаванай і зацверджанай праектнай дакументацыі.
Іншыя падрабязнасці на www.gomeloblim.gov.by, www.gki.gov.by
Пачатковы кошт прадмета электронных таргоў: 19600 рублёў 73 капейкі (паніжана на 50%).
Задатак для ўдзелу ў электронных таргах: 3900 рублёў.
Арганізатар электронных таргоў мае права адмовіцца ад правядзення электронных таргоў у любы час, але не пазней як за 3 каляндарныя дні да наступлення даты іх правядзення.
Задатак пералічваецца на разліковы рахунак ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа” № BY60AKBB30120000066940000000 у ААТ “ААБ Беларусбанк”, код банка AKBBBY2X, УНП 190542056 да падачы заявы.
Код катэгорыі прызначэння пераводу: для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – OTHR; для фізічных асоб – MP2B (плацеж з бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку фізічнай асобы) або CASH (плацеж наяўнымі ў касе банка). Код назначэння плацяжу – 40901 (пералiчэнне гарантыйнага ўзносу). Прыём заяў (з прыкладаемымі дакументамі) для ўдзелу ў электронных таргах ажыццяўляецца з дня размяшчэння на ЭГТ інфармацыі аб правядзенні электронных таргоў і спыняецца 12 жніўня 2024 года ў 15.00.
Аддзел эканомікі райвыканкама.
Оставить комментарий