На гарадской плошчы прайшла Масленіца.

Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Забаў хапіла на ўсіх. Напачатку землякоў забаўлялі сваімі спевамі фальклорны калектыў брынёўскіх артыстаў. Пасля распачалася сапраўдная імпрэза: каб прыгатаваць традыцыйную святочную страву — бліны, малыя такалі чурбакі, а дарослыя спаборнічалі ў пілаванні бярвенняў, а растрэсці мяхі на муку можна было скокамі на хуткасць. Маленькія і сталыя землякі спаборнічалі таксама і ў тым, хто хутчэй прынясе вады на цеста.

Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Не абышлося і без антаганіста: на сцэне ў хуткім часе з’явілася зіма, якая не хацела саступаць месца вясле, таму адносіны вырашылі сезоны праз перацягванне канату. Вядома, прыхільнікаў цёплай пары ў гэты дзень аказалася больш, таму за вясной была і перамога.

Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!Не абышлося без выставы-продажу, якую наладзілі ўстановы адукацыі і гандлю, а асабліва актыўныя мераліся сіламі ў барацьбе падушкамі і на традыцыйным слупе.

Завяршылася Масленіца, канешне, агнём, які агарнуў сімвалічную ляльку, што ўвасабляла зіму, мінулыя нашыя нястачы і праблемы.

Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о