Як цудоўна, што сучасная моладзь, пачынаючы са школьнага ўзросту, мае магчымасць развіваць свае таленты і рэалізоўваць сябе. Спачатку ў цябе ўзнікае цікаўнасць да пэўных рэчаў, прадметаў, а потым ты паглыбляешся да даследавання з’яў прыроды, фізічных працэсаў, традыцый ці абрадаў, да раскрыцця загадак мінулага свайго краю. Кожны выбірае свой кірунак. А самае цікавае тое, што ў вучняў нашай краіны ёсць магчымасць падзяліцца сваімі даследаваннямі з сапраўднымі маладымі вучонымі НАН Беларусі.
У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, 21 студзеня ў Мінску адбылася рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў “Першы крок у навуку”, у якім прынялі ўдзел чатыры ўстановы адукацыі нашага раёна – навучэнцы з Брынёўскай, Конкавіцкай, Мышанскай і Пціцкай сярэдніх школ.
Мэта канферэнцыі – прыцягненне вучняў у навукова-даследчую дзейнасць.
Юныя ўдзельнікі канферэнцыі прэзентавалі свае даклады ў галіне біялагічных і гуманітарных навук. У рамках канферэнцыі юнакі і дзяўчаты змаглі пашырыць і паглыбіць свае веды і натхніцца новымі ідэямі. Па выніках канферэнцыі Вікторыя Курленка, навучэнка Мышанскай сярэдняй школы, была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені ў секцыі “Гуманітарныя навукі” – кіраўнік Таццяна Васілец.
Прыемна адзначыць, што ўсе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі сертыфікаты. Анастасія Бічан – вучаніца Пціцкай сярэдняй школы прадставіла сваю работу на тэму: “Фітаіндыкацыя цяжкіх металаў сельскагаспадарчымі раслінамі”. Дзяўчынка адзначыла, – “Канферэнцыя стала выдатнай пляцоўкай для абмену вопытам і ведамі”.
Наступная ўдзельніца канферэнцыі – Літош Ангеліна, навучэнка 10 класа Брынёўскай сярэдняй школы, прэзентавала вынікі сваіх даследаванняў у секцыі “Прыродакарыстанне” і атрымала сертыфікат удзельніка.
Ад Конкавіцкай сярэдняй школы ўдзел бралі нават дзве навучэнкі: Корбут Вераніка, вучаніца 10 класа і Абібак Дар’я, вучаніца 11 класа. “Першы крок у навуку” пакінуў самыя прыемныя ўражанні, а адзнака і погляд навукоўцаў на нашы даследчыя работы падбадзёрвае да новых адкрыццяў – адзначылі дзяўчынкі.
Юныя даследчыкі таксама наведалі музей Цэнтра, дзе пазнаёмілася з яго гісторыяй і сучаснымі навуковымі распрацоўкамі вучоных НАН Беларусі.
Віншуем усіх удзельнікаў канференцыі і жадаем новых поспехаў, ідэй для будучых даследаванняў!
Нагадаем, 26 студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. У гэты дзень у 1929 годзе была створана Беларуская акадэмія навук. Гэты дзень з’яўляецца святам для ўсёй навуковай супольнасці Беларусі. Вынікі работы беларускіх вучоных адпавядаюць высокім сусветным патрабаванням і актыўна прымяняюцца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы краіны. Да самых значных распрацовак адносяць:
у галіне машынабудавання – новыя мадэлі камбайнаў, інтэгральныя мікрасхемы;
у галіне аховы здароўя – новыя метады хірургічнага лячэння з выкарыстаннем 3D-тэхналогій;
у аграпрамысловым комплексе – новыя сарты раслін і пароды жывёл, новыя тэхналогіі і прадукцыю харчовай прамысловасці.
Марыя ТАМКО.
Фота з архіва герояў.
Оставить комментарий