Дабрыня, памножаная на ўважлівасць, чуласць і шчодрасць, — галоўная адзнака дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У гэтым маглі пераканацца выхаванцы раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і іх бацькі, для якіх намаганнямі педагогаў і работнікаў было арганізавана сапраўднае тэатралізаванае свята з прыгодамі, песнямі, танцамі, конкурсамі і канешне ж з падарункамі.
Прадстаўнікі аддзела адукацыі райвыканкама, грамадскіх арганізацый Петрыкаўшчыны: «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», «Чырвоны крыж», кіраўніцтва ААТ «Беларуськалій» павіншавалі выхаванцаў цэнтра са святам і ўручылі дзеткам салодкія пачастункі і падарункі да Новага года.
Оставить комментарий