Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” працягвае сваё шэсце па ўстановах адукацыі Петрыкаўшчыны.
Самая цёплая і чароўная рэспубліканская дабрачынная акцыя невыпадкова праводзіцца напярэдадні Новага года – свята, калі кожнаму без выключэння дзіцяці асабліва хочацца казачных падзей, цудаў, чараўніцтва. З нецярпеннем чакаюць яе і дарослыя, у чыіх сэрцах жыве чуласць і спагада, дабрыня і шчодрасць.
Днямі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, раённай арганізацыі беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пад патранатам камісіі па справах непаўналетніх завіталі ў СПТВ закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці, каб павіншаваць навучэнак з надыходзячымі святамі.
Грамадскія актывісты пажадалі дзяўчатам толькі прыемных падзей у надыходзячым годзе, поспехаў у авалоданні прафесіяй, яркіх і незабыўных святочных дзён, каб усе светлыя мары і жаданні абавязкова збыліся.
Выхаванцы і кіраўніцтва ўстановы ў сваю чаргу шчыра дзякавалі за падарункі і ўвагу.
Без перабольшання, акцыя “Нашы дзеці” – гэта сапраўдны марафон дабрыні, які аб’яднаў усю краіну ў агульным высакародным намеры – падараваць радасць усім дзецям, якія вераць у цуд і чакаюць яго.
Акцыя працягваецца, і вы яшчэ можаце да яе далучыцца.
Галіна КАЗАК, фота аўтара.
Оставить комментарий