Маніторынг аховы працы ў Петрыкаўскім раёне: вынікі і заўвагі

0
40

Мабільная група Петрыкаўскага райвыканкама штотыдзень праводзіць маніторынг суб’ектаў гаспадарання раёна па пытаннях захавання нормаў аховы працы, вытворчай дысцыпліны, навядзення парадку на тэрыторыі. У адзін з апошніх выездаў былі наведаны шэраг аб’ектаў раёна.

Не абышлося без заўваг. Так работнікі кацельні КВУП «Петрыкаўскі райжылкамгас” у пасёлку Муляраўка не ў поўным аб’ёме забяспечаны спецвопраткай.

У ДУ «Петрыкаўская раённая ветэрынарная станцыя» электрычныя шчыты не маюць дыспетчарскай назвы, з унутранага боку адсутнічаюць адналінейныя схемы. Аўтаматычныя выключальнікі не маюць надпісаў. Аналіз парушэнняў патрабаванняў па ахове працы паказаў, што многае з названага, можна было пазбегнуць, каб была арганізавана неабходная дысцыпліна на месцах.

Не варта забываць, што грэбаванне нормамі аховы працы можа прывесці да непапраўнай сітуацыі.

Маніторынг аховы працы ў Петрыкаўскім раёне: вынікі і заўвагі Маніторынг аховы працы ў Петрыкаўскім раёне: вынікі і заўвагі Маніторынг аховы працы ў Петрыкаўскім раёне: вынікі і заўвагі Маніторынг аховы працы ў Петрыкаўскім раёне: вынікі і заўвагі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о