На гэтым тыдні пры ўдзеле Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло першае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, на якім былі абраны кіруючыя органы і сфарміраваны прэзідыум.
Прыемна адзначыць, што ў склад прэзідыума ўвайшла старшыня маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў Юлія Ліпская.
Наталля Качанава, вітаючы ўдзельнікаў пасяджэння, пажадала маладым парламентарыям цікавай і эфектыўнай работы на карысць нашага народа і краіны:
– Кожны з вас прадстаўляе свой горад і раён у Маладзежным савеце. Шчырыя віншаванні тым, каго вылучылі мясцовыя Саветы дэпутатаў для работы ў Маладзёжным парламенце.
Сёння мы жывем у цудоўнай і квітнеючай краіне, і гэта трэба шанаваць. Берагчы тое, што стваралася папярэднімі пакаленнямі. Праца, якой вы будзеце займацца, дасць вам пэўныя навыкі, веды, дапаможа вам убачыць знутры, як працуе дзяржапарат. Вядома, гэта вельмі важная, адказная праца, месцамі – спецыфічная. Але я ўпэўнена, што тут сабраліся тыя, каму гэта будзе цікава. Не кожны ў жыцці мае такую магчымасць. Таму я шчыра заклікаю вас да актыўнай працы. Зрабіце ўсё, каб гэтыя два гады былі для вас насычанымі. Вядома, дзесьці давядзецца ахвяраваць уласным часам, таму што апроч асноўнай працы трэба будзе ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія мы вам прапануем. А недзе вы будзеце самі ініцыяваць і праводзіць мерапрыемствы, якія стануць базай для далейшага развіцця Маладзёжнага савета.
Склад трэцяга склікання абноўлены практычна поўнасцю, некалькі чалавек былі пераабраны з папярэдняга складу. Па словах Наталлі Качанавай, так мусіць быць: традыцыі і досвед тых, хто працаваў раней, павінны перадавацца.
Як пазначыла ў час размовы нашаму карэспандэнту Юлія Ліпская, якая ўзначаліла камісію па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойлівым развіцці, метадыст упраўлення па суправаджэнні партала ДУА ”Акадэмія адукацыі”, вельмі пачэсна і адначасова адназна быць у складзе Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе.
– Аднак, кожны з нас дакладна разумее, што праца ў парламенце – неацэнны вопыт, які абавязкова спатрэбіцца ў жыцці. У кожнага з парламентарыяў актыўная грамадзянская пазіцыя, і мы будзем працягваць праекты па духоўна-маральным выхаванні моладзі, захаванні гістарычнай памяці, умацаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і інстытута маладой сям’і ў маладзёжным асяроддзі.
Самае галоўнае, што хочацца зрабіць у час працы трэцяга склікання, – гэта захаваць і памножыць усё тое, што ўжо зрабілі нашы калегі на працягу першага і другога скліканняў у плане ініцыятыў, кантактаў і міжнароднага супрацоўніцтва.
Пажадаем Юліі Ігараўне плённай працы на карысць суверэннай Беларусі.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о