Мак “скампраментавалі” наркаманы. Стаў ён забароненым для вырошчвання. З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі нашага раёна праводзіцца спецыяльная праграма “Мак” па выяўленні парушальнікаў гэтай забароны.
У межах спецыяльнай праграмы будуць праведзены прафілактычныя і практычныя мерапрыемствы па выяўленні і знішчэнні дзікарослых зараснікаў каноплі і маку, незаконных пасеваў указаных раслін на прысядзібных участках.
Галоўная задача праграмы – выявіць і знішчыць незаконныя пасевы раслін з утрыманнем наркотыкаў, выключыць з незаконнага абароту наркатычныя сродкі расліннага паходжання, правесці прафілактычныя мерапрыемствы і тлумачальную работу сярод насельніцтва.
З праблемай незаконнага абароту наркотыкаў звязаны шэраг негатыўных наступстваў крымінальнага плана, у прыватнасці: рост колькасці злачынстваў, якія ўчыняюцца наркаманамі ў сувязі з неабходнасцю набыцця наркотыкаў; правапарушэнняў і злачынстваў у дачыненні да наркаспажыўцоў і хворых на наркаманію; злачынстваў, у тым ліку ўчыняемым у арганізаваных формах, звязаных з незаконным вырошчваннем, вытворчасцю, перавозкай (перасылкай), збытам у вялікіх колькасцях і размеркаваннем у малых дозах.
Усімі супрацоўнікамі Петрыкаўскага РАУС, іншымі суб’ектамі прафілактыкі праводзіцца актыўная прапагандысцкая работа з насельніцтвам раёна пра згубныя наступствы немедыцынскага спажывання наркатычных і псіхатропных рэчываў, недапушчальнасці культывавання раслін з утрыманнем наркотыкаў, адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.
Законам Рэспублікі Беларусь устаноўлена крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў.
Адміністрацыйная адказнасць па Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за вырошчванне маку і канапель: артыкул 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях абвяшчае: “Незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы” цягне накладанне штрафу да 20 базавых велічынь”.
Нагадваем пра забарону вырошчвання нарказмяшчальных культур і заклікаем да разважлівасці. Таксама пераканаўча просім паведамляць пра асоб, якія займаюцца незаконным пасевам і продажам дзікарослага маку, канапель, іншых нарказмяшчальных культур, і месцах іх росту.
Не заставайцеся абыякавымі да гэтага і звярніцеся ў РАУС па нумарах тэлефонаў: 8-033-680-50-02, 8-029-608-50-02 або па тэлефоне гарачай лініі 102. Памятайце, што ад вашай пільнасці і правасвядомасці ў значнай ступені залежыць эфектыўнасць барацьбы з негатыўнымі з’явамі ў грамадстве.
Аляксандр СЕМІКОПЕНКА, першы намеснік начальніка АУС Петрыкаўскага
райвыканкама.
Оставить комментарий