Напачатку тыдня прайшло выніковае майскае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта з удзелам кіраўнікоў структурных падраздзяленняў выканкама, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Петрыкаўшчыны.
На разгляд і абмеркаванне былі вынесены пытанні падрыхтоўкі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, да работы ў асенне-зімовы перыяд 2025/2026 года, а таксама ход нарыхтоўкі кармоў сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна і падрыхтоўка да ўборкі ўраджаю зерневых культур.
Па сельскагаспадарчай тэматыцы справаздачу трымаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алег Козінец.
– У адпаведнасці з праведзенай пераспецыялізацыяй структурных пасяўных плошчаў у бягучым годзе сельгасарганізацыямі раёна ў мэтах забеспячэння галіны жывёлагадоўлі кармамі плануецца нарыхтаваць у пераліку на кармавыя адзінкі 83 тысячы тон травяністых кармоў, што складзе 45,1 цэнтнераў кармавых адзінак на кожную ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. Заданнем прадугледжана нарыхтаваць для грамадскай жывёлагадоўлі 9 тысяч 781 тону сена, 133,7 тысячы тон сенажу і 146,1 тысяч тон сіласа. Травы першага ўкосу без уліку поймы давядзецца ўбраць з плошчы 17 тысяч 60 гектараў, з іх плошча шматгадовых траў на пашні – 9772 гектары, плошча сенакосаў і паш – 7288 гектараў, –праінфармаваў прысутных першы намеснік старшыні райвыканкама.
Для правядзення работ па нарыхтоўцы кармоў у гаспадарках раёна маецца 28 адзінак самаходных кормаўборачных камбайнаў, 24 трактарныя і 1 самаходная касілка, 22 адзінкі граблей і 29 прэс-падборшчыкаў. Наяўнасць 24 адзінак рабочых касілак дазваляе правесці першы ўкос траў у сярэднім па раёне за 23 каляндарныя дні.
З траў першага ўкосу, па інфармацыі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, плануецца вылучыць: 1022 гектары плошчаў на сена, што дазволіць нарыхтаваць 1900 тон сена; 14112 гектараў на сянаж, арыентуючыся на паказчык ураджайнасці мінулага года, плануецца нарыхтаваць 64 тоны гатовага сенажу. У разліку на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы з траў першага ўкосу плануецца нарыхтаваць 10,2 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў ці 3,4 цэнтнера кармавых адзінак да ўзроўню мінулага года. Акрамя таго, для арганізацыі зялёнага канвеера для кармлення буйной рагатай жывёлы выкарыстоўваецца 1926 гектараў траў першага ўкосу ў выглядзе зялёнай масы, скормленай шляхам выпасу і на падкормку.
Усяго з усіх укосаў і поймы плануецца нарыхтаваць 9781 тону сена, 133,7 тысячы тон сенажу. На ўмоўную галаву БРЖ плануецца нарыхтаваць 19,4 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў.
На сённяшні дзень маецца свабодных ад кармоў 68 адзінак сянажна-сіласных траншэй ці 52,3% ад наяўнасці. Адрамантаваны і прадэзынфіцыраваны 34 ёмістасці.
– Работы вядуцца, аднак варта актывізавацца і па тэмпах нарыхтоўкі кармоў, і па гатоўнасці сянажна-сіласных траншэй, – зазначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў.
Што да ўборкі зерневых, то, па інфармацыі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алега Козінца, сёлета пад іх адведзена 17678 гектараў, у тым ліку пад раннія зерневыя і зернебабовыя – 14062 гектара, што вышэй мінулагодняй уборачнай плошчы на 703 гектара. Акрамя таго, пасля зімоўкі захаваліся па гаспадарках раёна 953 гектары крыжакветкавых на масласемяны. На бягучую дату пасеяна 785 гектараў аднагадовых траў. Па меры выспявання гэтыя плошчы таксама будуць убірацца на зерне.
Па стане на 26 мая гатоўнасць зернеўборачнай тэхнікі недастатковая, час прыспешвае, таму варта паскарацца. Маюць месца недахопы ў рамонце зернесушыльнай гаспадаркі. Таксама варта надаць неабходную ўвагу пытанням падрыхтоўкі транспартных сродкаў, якія будуць задзейнічаны на адвозцы зерня. Не забываць і пра пажарную бяспеку – укамплектаваць тэхніку сродкамі пажаратушэння.
Да прыёму будучага ўраджаю ў гаспадарках маецца 20 складскіх памяшканняў, у тым ліку 12 – семянных. Частка з іх мае патрэбу ў правядзенні дэзынсекцыі .
– Для найбольш поўнага забеспячэння жывёлагадоўлі якаснымі кармамі, а таксама правядзення ўборкі зерневых і зернебабовых культур у максімальна кароткі тэрмін з найменшымі стратамі варта ўхіліць усе пазначаныя недахопы, – акрэсліў задачу перад кіраўнікамі гаспадарак і ўпраўленнем сельгасхарчу кіраўнік раёна.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий