Пра ўзаемную падтрымку на міжнароднай арэне Беларусі і Кітая гаварыў днямі старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка на сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй, на чале з намеснікам загадчыка Міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Чэнь Чжоў, у рамках візіту дэлегацыі ЦК КПК у Беларусь.
Асаблівая ўвага ў ходзе размовы нададзена падрыхтоўцы плана супрацоўніцтва Беларусі і Кітая да 2030 года і прасоўванню перспектыўных кааперацыйных праектаў. У сувязі з гэтым таксама абмеркаваны пытанні правядзення Года супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый.
Абмеркавана і тэматыка дзейнасці міжнародных арганізацый. З улікам маючага адбыцца паўнапраўнага членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пацверджана гатоўнасць цесна ўзаемадзейнічаць у ШАС, а таксама супрацоўнічаць на шляху Беларусі ў БРІКС.
Як паведамляе выданне “Звязда”, з’яўляючыся другой па велічыні эканомікай у свеце, Кітай валодае значнымі сродкамі, вытворчым ланцужком, тэхналогіямі, вопытам упраўлення і рыначнай перавагай. Беларусь мае багатыя прыродныя рэсурсы і трывалую прамысловую і сельскагаспадарчую базу. Гэта адкрыла вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў традыцыйных галінах, такіх як гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй, прамысловая вытворчасць, фінансавыя інвестыцыі і трансгранічныя перавозкі, а таксама ў новых галінах, такіх як лічбавая і зялёная эканоміка. У апошнія гады Кітай і Беларусь у поўнай меры выкарыстоўваюць свае ўзаемадапаўняльныя перавагі, структура гандлю працягвае аптымізавацца, а двухбаковы тавараабарот няўхільна расце, дасягнуўшы летась рэкорднага ўзроўню 8,443 мільярда долараў ЗША.
Кітай – адна з першых краін, якія прызналі незалежнасць Беларусі і ўстанавілі з ёй дыпламатычныя адносіны. Кітайска-беларускія адносіны здзейснілі ўздым на новую прыступку тройчы, ад сяброўскіх адносін супрацоўніцтва да адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, а таксама аж да адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Бягучы геапалітычны кантэкст патрабуе каардынацыі намаганняў і ўзаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках.
Мэта Беларусі – фарміраванне справядлівага шматпалярнага свету, які забяспечвае для ўсіх краін сапраўдную бяспеку і працвітанне.
Знешнепалітычны курс Беларусі – міралюбівы і адкрыты, гатоўнасць да палітычнага дыялогу з усімі краінамі ў поўнай меры для вырашэння розных канфліктаў.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Оставить комментарий