Мір і згода – гарант развіцця і стабільнасці

0
374

На мінулым тыдні Петрыкаўшчыну з рабочым візітам наведаў сенатар ад Гомельскай вобласці Міхаіл Русы. Міхаіл Іванавіч правёў асабісты прыём грамадзян і сустрэўся з працоўным калектывам ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”.

Рабочы дзень старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіла Іванавіча Русага на Петрыкаўшчыне пачаўся з прыёма грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Да парламентарыя звярнуліся па пытаннях, якія датычыліся адмовы ў пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, атрымання большага па памеры зямельнага ўчастка, працаўладкавання, капітальнага рамонту дома, своечасовасці і якасці аказання паслуг ЖКГ, выканання заканадаўства аб занятасці, безнаяўных жыллёвых субсідый і іншых.

Мір і згода – гарант развіцця і стабільнасці

Міхаіл Русы выслухаў заяўнікоў, дэталёва разабраўся ў кожнай сітуацыі, даў неабходныя тлумачэнні грамадзянам, мясцовым органам улады – адпаведныя даручэнні. Шэраг пытанняў узяты парламентарыем на асабісты кантроль.

У межах адзінага дня інфармавання старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве сустрэўся з працоўным калектывам ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”.

Наша краіна днямі ўрачыста адзначыла Дзень Незалежнасці, таму, зразумела, галоўнай тэмай адкрытай размовы стала тэма 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – “Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці”.

Мір і згода – гарант развіцця і стабільнасці

Міхаіл Русы ў час размовы з калектывам закрануў важныя тактычныя моманты і гістарычныя аспекты ў правядзенні аперацыі “Баграціён”, расказаў пра ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, прывёў прыклады дасягненняў суверэннай Беларусі, адзначыў неабходнасць захавання гістарычнай памяці як асновы незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны.
“80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – знакавая падзея ў жыцці беларускага народа. Мы ніколі не забудзем, якім высокім коштам аплачана Вялікая Перамога, мы працягваем распавядаць праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, аб усіх нягодах і пазбаўленнях таго часу, гераічным подзвігу савецкага народа. Мы, беларусы, не дапусцім паўтарэння тых трагічных дзён, што бачылі і перажылі нашы продкі. Мы – спадчыннікі вялікага пакалення, якое падарыла нам жыццё, свабоду і незалежнасць”, – падкрэсліў у час выступлення парламентарый.

У час сустрэчы размова ішла па стратэгічна важных для краіны і кожнага яе грамадзяніна пытаннях: закранулі тэму Году якасці і датычнасці кожнага беларуса да працэсаў, што адбываюцца ў краіне. У ходзе дыялогу таксама былі абмеркаваны пытанні забеспячэння эфектыўнай занятасці – залогу дастойнага ўзроўню жыцця грамадзян, умацавання здароўя беларускага народа і шэраг іншых.

Мір і згода – гарант развіцця і стабільнасці

Не абышлі ўвагай і тэму функцыянавання лесаахоўнай галіны. Міхаіл Іванавіч пацікавіўся ў кіраўніцтва лясгасу аб’ёмамі і экспартнымі магчымасцямі прадпрыемства, перспектывамі развіцця.

“Мы змаглі пры няпростай знешнепалітычнай сітуацыі захаваць сацыяльныя гарантыі, забяспечыць занятасць, рост узроўню жыцця насельніцтва, а самае галоўнае – стабільнасць у грамадстве”, – рэзюмаваў сенатар.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о