Ад усёй душы віншуем вас са святам Вясны і Працы! Гэтыя два паняцці ніколі не губляюць сваёй значнасці. Ад вясны, якая задае новы рытм жыццю, мы заўсёды чакаем добрых перамен, новых ідэй, звязваем з ёй надзеі на абнаўленне. У працы мы знаходзім упэўненасць ва ўласных сілах, сваё прызванне і бясконца ўдасканальваемся на абраным шляху. Няхай вынікі вашай працы радуюць і натхняюць на далейшыя здзяйсненні, а гэтыя святочныя дні дадуць зарад бадзёрасці і аптымізму для наступных працоўных будняў.
Шчасця вам, здароўя, дабрабыту, прафесійных поспехаў. Няхай радасць, любоў і дабрыня будуць вашымі вернымі спадарожнікамі!

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о