7 ліпеня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Палікарпавіча Чалага – Героя Савецкага Саюза, чыё імя назаўжды ўпісана ў гісторыю нашай краіны. Яго жыццё – гэта прыклад мужнасці, адданасці Радзіме і самаахвярнага служэння народу.
Мікалай Палікарпавіч Чалы – камандзір групы валнавікоў 66-га асобнага атрада дымамаскіроўкі і дэгазацыі Дняпроўскай ваеннай флатыліі, малодшы лейтэнант.
Нарадзіўся 7 ліпеня 1915 года ў горадзе Купянск, Харкаўскай вобласці Украіны ў сям’і рабочага. Служыў на Чарнаморскім флоце. У навучальным атрадзе скончыў школу сувязі. Пасля школы служыў на Керчанскай ваенна-марской базе.
Баявы шлях героя слаўны
Удзельнічаў у абароне Керчанскай
ваенна-марской базы, у высадцы дэсанта на Керчанскі паўвостраў – у 1941 годзе; у абароне Туапсінскай ваенна-марской базы – у 1942-1944 гадах; у 4-х дэсантных аперацыях на рацэ Прыпяць, у тым ліку ў вызваленні горада Петрыкава – у 1944 годзе.
Камандзір групы валнавікоў 66-га асобнага атрада дымамаскироўкі і дэгазацыі Дняпроўскай ваеннай флатыліі малодшы лейтэнант Мікалай Чалы 28 чэрвеня 1944 года на чале дэсантнага атрада высадзіўся на заняты праціўнікам бераг у раёне вёскі Скрыгалава (Мазырскі раён
Гомельскай вобласці) і, прыняўшы на сябе агонь праціўніка, забяспечыў высадку галоўных сіл дэсанту.
Вызваленне вёскі Дарашэвічы
55-я стралковая дэвізія, з боем пераправіўшыся на паўночны бераг Прыпяці, разгарнулася фронтам на захад і пачала пераслед праціўніка ўздоўж ракі. Немцы абараняліся на прамежкавых рубяжах. Караблі Дняпроўскай ваеннай флатыліі тры разы прарываліся ўверх па рацэ, высаджвалі дэсант. Артылерыйская падтрымка бранякацераў садзейнічала часткам дывізіі ў ліквідацыі апорных пунктаў ворага. Караблі Дняпроўскай ваеннай флатыліі рухаліся па Прыпяці, і атрад Чалага атрымаў загад высадзіцца на левым беразе ракі, каб дапамагчы нашым часткам у вызваленні населенага пункта Дарашэвічы. Высадзіўшыся на бераг, маракі рушылі ў вёску. Вораг непрырыўна вёў абстрэл з гармат і мінамётаў. Камандзір быў наперадзе. Бой працягваўся не адну гадзіну. На подступах да Дарашэвічаў з выгаднай вышыні, што непадалёку ад сяла, вораг сустрэў дэсантнікаў моцным агнём. Два кіламетры маракі пад снарадамі паўзлі па-пластунску. Фашысты аказвалі адчайнае супраціўленне. У крытычны момант бою, калі кулямётным агнём варожага дзота было забіта некалькі матросаў, Мікалай Чалы кінуўся на гітлераўцаў з гранатамі ў руках. 2 ліпеня 1944 года, кіруючы баявымі дзеяннямі атрада ў раёне сяла Дарашэвічы, Чалы загінуў смерцю героя.
”Пакуль мы памятаем – героі жывыя” – гэтыя словы як нельга лепш адлюстроўваюць значэнне памяці ў такіх герояў, як Мікалай Палікарпавіч Чалы.
Марыя ТАМКО,
фота з сацыяльных сетак.
Оставить комментарий