Лёгкіх шляхоў не шукаюць

0
576

У апошні працоўны дзень мінулага тыдня ў кабінеце дырэктара вытворчага ўчастка “Петрыкаў” філіяла №13 ААТ “Гомельаблаўтатранс” панавала ўрачыстая атмасфера. Нагодай сабрацца разам стала надыходзячае прафесійнае свята аўтамабілісфта і дарожніка. Мерапрыемства наведаў дырэктар філіяла Віталій Карась.

– У дзень прафесійнага свята дзякую ўсім работнікам за іх напружаную працу, адказнасць і найвышэйшае майстэрства, так неабходнае на дарогах, – адзначыў у прывітальным слове Віталій Уладзіміравіч.
Выступоўца адзначыў, што калектыў участка “Петрыкаў” характарызуецца адказнасцю, уменнем забяспечыць дакладнасць і аператыўнасць у рабоце, дасягнуць пастаўленых мэт. Вадзіцелі з Петрыкаўшчыны адны з першых асвоілі замежныя курортныя маршруты. Было заўважана, што за апошні час калектыў папоўніўся маладымі кадрамі, удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база.

Лёгкіх шляхоў не шукаюць
Ад кіраўніцтва ААТ “Гомельаблаўтатранс” за якасную арганізацыю работы начальніку вытворчага ўчастка Наталлі Шабалтас былі ўручаны кветкі.
– У гэты дзень мы ўшаноўваем смелых і моцных людзей, тых, хто вырашыў звязаць свой лёс з дарогай, шумам матора, пастаянным рухам і вялікай адказнасцю. Няхай вашы дарогі будуць роўнымі і шырокімі, а аўтамабілі надзейнымі памочнікамі, – у сваю чаргу звярнулася да калег Наталля Юр’еўна.
У час мерапрыемства Ганаровымі граматамі былі ўзнагароджаны вадзіцелі Віталій Грэська, Сяргей Дарафей, Уладзімір Туравец, Валерый Арцюх, Андрэй Таміловіч, механікі Васілій Корж і Анатолій Гарошка, слесары па рамонту Міхаіл Пінчук і Аляксандр Шпак.
Адзін з тых, хто выходзіў за ўзнагародай – вадзіцель аўтама-біля Віталій Грэська. Нягледзячы на тое, што працоўны стаж на ўчастку невялікі, за адносіны да працы заслужыў павагу як ад кіраўніцтва, так і ад таварышаў. Сам родам з Курыцічаў. Практычна пасля заканчэння школы атрымаў правы кіроўца і трактарыста. Тыя часы можна лічыць стартам яго вадзіцельскага стажу. Працаваў у ААТ “Петрыкаўскі аграсэрвіс”, ААА “Пасат” і нідзе не меў нараканняў. Віталій Леанідавіч з тых кіроўцаў, што рабочую тэхніку глядзяць як сваю ўласную, з разуменнем адносяцца, калі трэба затрымацца пасля работы.
Амаль тры гады мужчына працуе ў калектыве мясцовай аўтабазы. На дадзены момант ён возіць пясок на сховішча з кар’ера “Бобрык”. Прызнаецца: не шкадуе, што прыйшоў у новы калектыў. Тут адчувае падтрымку, бачыць вынік іх сумеснай працы.
Ездзіць на працу Віталій Леанідавіч са Смятаніч. Але гэтая акалічнасць ніяк не адбіваецца на яго працаздольнасці. Ён упэўнены: хто хоча працаваць, той робіць гэта, нягледзячы на розныя фактары звонку, бо толькі так можна дасягнуць вынікаў.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о