Сцэна летняга амфітэатра сустракала суботнім вечарам народны ансамбль народнай песні “Зарачаначка” Чалюшчавіцкага Дома народнай творчасці.

Ансамбль народнай песні “Зарачаначка” Чалюшчавіцкага Дома народнай творчасц

На працягу пятнаццаці гадоў Чалюшчавіцкія артысты, удзельнікі ансамбля “Зарачаначка” радуюць жыхароў Петрыкаўшчыны сваёй творчасцю. За плячыма ў калектыва – удзел у многіх знакавых мерапрыемствах, а наперадзе шмат творчых планаў.

У райцэнтр у суботні  вечар артысты прыехалі з песеннай праграмай. Па словах саміх выканаўцаў, яны імкнуцца дарыць людзям станоўчыя эмоцыі. З  гэтай задачай калектыў спраўляецца на выдатна. Шчырымі апладысментамі віталі слухачы вакальны рэпертуар Алены Кароткай, Людмілы Тарасавай, Надзеі Мальцавай, Алы Заяц, Тамары Козінец, Ксеніі Ветрыш, Дар’і Мазай, Таццяны Арцюх і Ніны Цітоў, а музычныя кампазіцыі ў выкананні мужчынскай паловы Уладзіміра Панасюка і Андрэя Тарасава натхнілі многіх прысутных падпяваць артыстам, а некаторых – пусціцца ў скокі.

– Калектыў аб’ядноўвае агульная рыса – любоў да песні, – адзначыла загадчыца філіялу Тамара Піліпенка.  – А калі артысты захоплены любімай справай, то абавязкова прыйдзе любоў і прызнанне землякоў.

Святлана СОБАЛЕВА,  фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о