Канікулы заўсёды асацыіруюцца ў дзяцей з цікавым адпачынкам і бесклапотнасцю. Кожны школьнік чакае іх з нецярпеннем, бо менавіта тады можна атрымаць масу задавальнення, зарад бадзёрасці і знайсці новых сяброў.
Што неабходна, каб забяспечыць дзіцяці добры адпачынак у пятую навучальную чвэрць? Камфортныя ўмовы, добразычлівае асяроддзе, энергічныя спартыўныя мерапрыемствы. Гэтыя складнікі добра вядомы педагогам другой гарадской школы горада Петрыкава, дзе з пачатку канікулаў праходзяць вячэрнія гульнявыя пляцоўкі. Міні-турніры, эстафеты і спаборніцтвы прыцягваюць дзятву для удзелу ў мерапрыемсівах.
Лета – гэта цудоўная пара года, калі свет становіцца больш яркім, маляўнічым і шчаслівым. Я спадзяюся, такім ён і запомніцца дзецям – добрым, светлым і бяспечным!
Дар’я ГЕРАСІМЕНКА.
Оставить комментарий