Чарговы рэйд карэспандэнта раёнкі з прадстаўнікамі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў лясны фонд прынёс расчараванне і засмучэнне: выяўлена чарговая несанкцыянаваная звалка смецця — несумленныя землякі па-ранейшаму выкарыстоўваць лясны фонд у якасці сметніцы.

І гэта не зважаючы на сур’ёзныя артыкулы адміністрацыйнага кодэксу і памеры штрафу. У чым прычына падобнага стаўлення да прыроды і заканадаўчых актаў — зразумець цяжка.

Аднак варта ведаць, што за падобныя правапарушэнні згодна з арт 16.22.ч.1 «Забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці» адходамі або сцёкавымі водамі або іншым спосабам-цягне накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка-да 25 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу да 50 базавых велічыняў. Згодна з арт.16.44.ч.3 «Парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі»- цягне накладанне штрафу ў памеры да 30 БВ, на індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 БВ, а на юрыдычную асобу да 1000 БВ.

Лес у якасці сметніцыЛес у якасці сметніцыЛес у якасці сметніцыЛес у якасці сметніцыЛес у якасці сметніцыЛес у якасці сметніцыЛес у якасці сметніцы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о