Лепшая мера прафілактыкі ДТЗ – бацькоўскі кантроль

0
28

З пачаткам летніх канікул, у мэтах папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў, у Рэспубліцы Беларусь у перыяд з 23 чэрвеня па 20 жніўня будзе праведзена рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства “Бацькоўскі кантроль”.

На тэрыторыі Гомельскай вобласці па выніках студзеня-мая 2025 года назіраецца зніжэнне колькасці аўтааварый з удзелам дзяцей і падлеткаў (з 20 да 18; -2), а таксама колькасці параненых у іх непаўналетніх (з 22 да 19; -3), пры гэтым колькасць загінуўшых засталася на ўзроўні з аналагічным перыядам мінулага года.
Рост ДТЗ з удзелам непаўналетніх, а таксама траўміраваных у іх дзяцей і падлеткаў адзначаны ў Савецкім раёне абласнога цэнтра (з 2 да 4; +2), а таксама Мазырскім (з 2 да 4; +2), Гомельскім (з 0 да 2; +2), Буда-Кашалёўскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім (з 0 да 1; +1) раёнах вобласці. Колькасць загінуўшых непаўналетніх узрасла ў Лельчыцкім (з 0 да 1) раёне.
З удзелам дзяцей-пешаходаў учынена 8 (10; -2) ДТЗ, у якіх 8 (9; -1) непаўналетніх траўміраваны, загінуўшых (1; -1) няма.
Аналіз ДТЗ з удзелам непаўналетніх пешаходаў паказвае, што 4 здарэнні адбыліся на нерэгулюемых пешаходных пераходах. У двух ДТЗ, якія адбыліся ў цёмны час сутак, пешаходы не былі абазначаны святлоадбіўнымі элементамі (не патрабуецца згодна з ПДР). Яшчэ ў 4 ДТЗ малалетнія (3 былі без суправаджэння законных прадстаўнікоў) атрымалі траўмы пры руху па праезнай частцы.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.
Фота Галіны КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о