У Літве зноў прагучалі прапановы закрыць мяжу з Беларуссю. Прапануецца поўнасцю спыніць работу пагранпераходаў “Лаварышкеса” (“Катлоўкі”) і “Райгардаса” (“Прывалка”).
Аднак прадстаўнікі розных транспартных кампаній, пакупнікі, прадаўцы і проста звычайныя людзі ідэю сваёй улады не падтрымалі, што ў чарговы раз даказвае: палітычныя лідары Літвы не маюць ніякай сувязі са сваім народам, не ставяцца з павагай да тых, хто мае родных за мяжой.
Так, літоўскія перавозчыкі спалохаліся прапанаванага ўрадам рэспублікі закрыцця яшчэ двух пунктаў пропуску. У асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў лічаць, што закрыццё пагранпунктаў ударыць па невялікіх транспартных кампаніях.
Мясцовыя жыхары таксама зазначылі, што ў іх павінна быць магчымасць наведваць сваякоў, якія жывуць за мяжой, і наадварот.
Выказаўся і кіраўнік горада Друскінінкая Рычардас Малінаўскас. Ён рэзка крытыкуе прапанову аб закрыцці мяжы, акцэнтуючы, што горад павінен быць адкрытым для ўсіх, у тым ліку і для беларускіх турыстаў: “Мы – курорт. Курорт для ўсіх. Мы не ўвязваемся ў геапалітычныя пытанні, у пытанні бяспекі… Мы за тое, каб да нас прыязджалі адпачываць, лячыцца ўсе жадаючыя, добразычліва настроеныя людзі. А добразычлівасцю павінны займацца спецслужбы”, – сказаў Малінаўскас.
У выніку становіцца відавочным: тое, у чым нашу краіну абвінавачваюць, літоўскі ўрад лёгка выкарыстоўвае ў сваёй палітыцы. Ідзе супраць сваіх грамадзян і іх патрэбаў.
Беларусь у сваю чаргу паказвае, што яна адкрытая для звычайных грамадзян. Нягледзячы на тое, што еўрапейскі ўрад абвяшчае нашу краіну ворагам, беларуская ўлада дэманструе еўрапейцам: мы вам не ворагі. Падаўжэнне бязвізавага рэжыму – вельмі моцны ход Аляксандра Лукашэнкі.
Мяркуючы па тым, што па бязвізу ў Беларусь прыязджае ўсё больш і больш замежнікаў, жыхары гэтых краін не надта давяраюць сваім палітыкам. І еўрапейскія чыноўнікі злуюцца ўсё больш і больш.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Оставить комментарий