Самых актыўных і яркіх юнакоў і дзяўчат Петрыкаўшчыны педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Петрыкава сабралі ў дружную каманду раённага Савета старшакласнікаў. Што такое раённы Савет старшакласнікаў сёння? Гэта яго старшыня – Рудаўская Лізавета з Курыціцкай сярэдняй школы, яе намеснік – Андрук Яраслава, навучэнка другой гарадской школы і тры творчыя групы з васямнаццаці вучняў раёна: культмасавы сектар, сектар СМІ і сектар іміджавай падтрымкі – работа ў сацыяльных сетках.
Раённы Савет старшакласнікаў, гэта ініцыятыва ў дзеянні: конкурсы, праекты, акцыі. Да прыкладу: было вырашана запусціць серыю постэраў-лайфхакаў “Аб найважнейшым простымі словамі”.
Галоўная ідэя гэтай ініцыятывы – падзяліцца з рабятамі з малодшых класаў сваімі сакрэтамі добрай вучобы. Хтосьці скажа: “Такіх сакрэтаў поўна ў інтэрнэце!”. Але мы з гэтым не згодныя. Знайсці ў сетцы патрэбную карысную інфармацыю не заўсёды магчыма, і галоўнае – бяспечна. Для гэтага і ёсць мы: хто як не старшакласнікі, лепш ведае як вывучыць урокі хутчэй ці напісаць кантрольную працу лепш; як запомніць верш ці вырашыць надзённыя пытанні лёгка і нязмушана, не затрачваючы на іх занадта шмат часу і намаганняў. Упэўненыя, што нашы постэры будуць папулярныя! На стадыі распрацоўкі зараз знаходзіцца наш галоўны раённы праект “Марафон лідараў”, які мы плануем рэалізаваць з піянерскім актывам раёна. Усе яго сакрэты не раскрываем пакуль, але цікава будзе сапраўды ўсім! Ну і самае галоўнае! Мы ўжо запусцілі сваю старонку ў папулярнай сацыяльнай сетцы “Цік-ток”, дзе дзелімся сваімі думкамі, момантамі і вынікамі сваёй працы. Пазнаць нас, лідараў, на розных мерапрыемствах, дзе мы абавязкова будзем удзельнічаць, зможа кожны: сумесна з нашым куратарам мы распрацавалі лагатып Савета і стварылі свае фірмовыя майкі!
Нягледзячы на тое, што мы жывём у розных населеных пунктах нашага раёна сучасныя сродкі сувязі дазваляюць нам мець зносіны ў рэжыме 24/7: працуе чат у Тэлеграм, і вядома анлайн-сустрэчы праз Zoom, якія арганізуе наш куратар. Але ўсе мы вядома чакаем асабістай сустрэчы! !Бо жывыя зносіны не могуць замяніць ніводны гаджэт. У сваю чаргу спадзяёмся на падтрымку нашых ініцыятыў з боку зацікаўленых асоб.
Ганна Пінчук,
сектар СМІ раённага Савета старшакласнікаў.
Оставить комментарий