Як бы імкліва не мяняўся час, прафесія эканаміста была і застаецца адной з самых запатрабаваных.

І гэта невыпадкова: высокакваліфікаваныя эканамісты з’яўляюцца цэнтрам акумулявання фінансавай і эканамічнай дзейнасці, неад’емным звяном любой гаспадаркі, арганізацыі ці прадпрыемства. 30 чэрвеня людзі дадзенай прафесіі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Гэта і паслужыла нагодай для сустрэчы з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрай Янчанкавай, якая курыруе эканамічную сферу Петрыкаўшчыны і спецыялістамі аддзела эканомікі райвыканкама – людзьмі, якія стаяць на варце стабільнай фінансавай дзейнасці ўсяго раёна. А значыць, дабрабыту кожнага з нас.
– Спецыялісты аддзела – граматныя і добрасумленныя работнікі, якія “разумеюць” эканоміку і якасна выконваюць сваю працу, – дзеліцца Аляксандра Міхайлаўна. – Да ўсіх іх прад’яўляюцца высокія патрабаванні: яны павінны ведаць законы эканамічнай навукі, умець аналізаваць статыстычныя дадзеныя і даваць ім правільную ацэнку, умець думаць, супастаўляць і неабходныя вынікі. І з усім гэтым спецыялісты аддзела годна спраўляюцца.
– Хацелася б дабавіць, што прафесія эканаміста ў наш час вельмі дынамічная: работнікі пастаянна сутыкаюцца з новымі патрабаваннямі, змяненнямі ў заканадаўстве, займаюцца планаваннем і распрацоўкай фінансавых дакументаў, – уступае ў размову начальнік аддзела эканомікі Таццяна Жукавец. – Многія імкнуцца атрымаць гэтую прафесію, але не ўсе ўсведамляюць, што звязваюць жыццё з бясконцымі вылічэннямі, аналізам, шматзначнымі лічбамі, якія штодзённа мільгацяць перад вачыма, нават дома, пасля працоўнага дня, яшчэ шматразова перакруцяцца ў памяці. Не кожны вытрымае такі рытм. Але толькі не мае калегі. Я працую з сапраўды адданымі сваёй справе людзьмі.
Акрамя Таццяны Васільеўны ў аддзеле працуюць пяць чалавек: яе намеснік Наталля Петрушэнка, галоўныя спецыялісты Аліна Сасноўская, Галіна Аскерка, Марыя Жукавец, Яўгеній Крышчук. Усе члены працоўнага калектыву выбралі сваю прафесію свядома і ўдумліва. Прызнаюцца: са школьных гадоў адчувалі здольнасці да дакладных навук і любілі працаваць з лічбамі. У свой час кожны з іх атрымаў вышэйшую адукацыю з эканамічным ухілам і прайшоў “бухгалтарскую” школу непасрэдна на прадпрыемствах і ў арганізацыях Петрыкаўшчыны.
У час сустрэчы з каллектывам я пачула ад кожнага: камфортная атмасфера ў калектыве. Спецыялісты не хаваюць: адчуваюць штодзённую падтрымку ад Аляксандры Міхайлаўны, у любой справе дапаможа і падтрымае начальнік аддзела. Усе як адзін адзначылі, што працаваць з калегамі камфортна і надзейна, прысутнічаепадтрымка і выручка, давер і павага. Нашы героі разумеюць: зладжанная праца калектыву – 100%-ны сакрэт поспеху. Напрыканцы сустрэчы Аляксандра Міхайлаўна дадала:
– Карыстаючыся магчымасцю, віншую са святам івыказваю словы шчырай падзякі ўсім землякам, хто звязаў сваю прафесійную дзейнасць з эканомікай. Жадаю моцнага здароў’я, паспяховай і плённай працы, шчасця і паболей радасных дзён у асабістым жыцці.

Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о