Квэст “прайдзі і не ўпадзі”

0
1526

Квэст “прайдзі і не ўпадзі”Зіма ў самым разгары, трывалы мінус надае бадзёрасці, снежныя краявіды цешаць вока.

Аднак, на жаль, па прычыне вялікай заснежанасці перажываюць пешаходы і шэраг нязручнасцей. Так, пасля калектыўнай працы на карысць парадку ў горадзе і ўхілення наступстваў стыхіі, цягам тыдня работа па пашырэнні пешаходных дарожак па вуліцах райцэнтра вялася неактыўна, як вынік – некаторыя з іх нават на цэнтральных вуліцах горада падобныя да “казіных сцежак”. Сёння прайсці па іх – сапраўдны атракцыён.
Двое дарослых людзей не могуць разысціся, не саступіўшы ў гурбу. Асабліва “весела” тым, хто ідзе з крамы з цяжкімі сумкамі ў абедзвюх руках. Людзям даводзіцца балансаваць напаўсагнутых, каб прайсці праз тунэль і не чапляць сумкамі гурбы, не страціць пры гэтым раўнавагу і не закрануць сустрэчных.
Паважаныя службы, тратуары павінны быць бяспечнымі і прыдатнымі для людзей, а не толькі для атлетаў-экстрэмалаў. Чакаем рэальнай уборкі, а не проста вузкіх прасечак у снезе.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о