Квітней, мой родны Петрыкаў!

0
228

Квітней, мой родны Петрыкаў!

Квітней, мой родны Петрыкаў!Добраўпарадкаванне на Петрыкаўшчыне працягваецца. Штотыднёвыя санітарныя дні агульнымі намаганнямі работнікаў райжылкамунгасу, жыхароў горада і населеных пунктаў раёна робяць малую радзіму ўтульнай і прывабнай.

Цешыць вока той факт, што з кожным годам у райцэнтры з’яўляюцца новыя куточкі з вечназялёнымі раслінамі. Яны надаюць райцэнтру сучасны і стыльны выгляд, да таго ж, што немалаважна,  аднолькава прыгожа выглядаюць у любую пару года.

Аднак вясной і летам хочацца пабольш яркіх фарбаў, а іх на сённяшні дзень адназначна гораду не хапае. У той час як прыватныя сядзібы патанаюць у рознакаляровай прыгажосці, кветак на гарадскіх вуліцах мала. Істотным чынам у гэтым сэнсе вылучаецца хіба толькі цэнтр горада, дзе ўжо ва ўсю красуюць рознакаляровыя ружовыя кусты. Яшчэ пару тройку квітнеючых дагледжаных клумбаў заўважылі ў дварах шматпавярховак. У той час як клумбы, кветнікі і кашпо каля адміністрацыйных будынкаў і шэрагу прыватных крам, на жаль, усё яшчэ пустуюць. Ды і гарадскі парк сёлеты ў гэтым сэнсе выглядае сумна. Увогуле, недаравальна мала кветнікаў у райцэнтры – у адзін голас заўважаюць землякі.

Што тут яшчэ дадаць – усё так.

І гэта пры тым, што стварэнне прыгажосці не заўсёды звязана з выдаткоўваннем вялікіх матэрыяльных і чалавечых рэсурсаў. У большасці выпадкаў дастаткова неабыякавасці да месца, дзе жывеш, і справы, якой займаешся ў сілу прафесійных і службовых абавязкаў.

Вельмі хачацца, каб банер, якім вітаем гасцей на ўездзе ў райцэнтр, у поўнай меры адпавядаў нашай рэчаіснасці.

В. Мікалаева. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о