Петрыкаўшчына мае маладыя таленты на літаратурнай ніве. Яшчэ адзін Дыплом у агульную скарбонку перамог прывезла з абласнога цэнтра вучаніца 7 класа Сярэдняй школы № 1 Валерыя Трухановіч. Яе аўтарскі верш “Квітней, мой край Палескі” на XVIII Міжнародным фестывалі “Славянскія літаратурныя дажынкі-2023” атрымаў годную адзнаку ад членаў журы прэстыжнага конкурсу. Віншуем, маладую творчую землячку, і жадаем новых перамог!
Я не магу не ганарыцца
Сваёю казачнай краінай,
Дзе ў Прыпяць сонейка глядзіцца,
Палошча свае косы ў плыні.
Стаяць бярозанькі-фарсухі,
Нявесцяцца ў сукенках белых. Спяваюць птушкі-шчабятухі,
Гімн шчасцю чую ў гэтых спевах.
А не крануты луг касою, Дзяўчатам дорыць царства
кветак.
Дзівоснаю вакол красою
Малюе жывапісца-лета.
Тут усміхаюцца рамонкі
I васількі глядзяць пяшчотна. Схілілі да зямлі галоўкі
Званочкі мілыя самотна.
Шагне на лёгкіх крылах вецер, Дыхне прыемнай прахалодай –Аркестр дзівосны самы ў свеце Напоўніць сэрца асалодай.
А каля белай канюшыны
Нястомныя закружаць пчолы,
Як мой народ – руплівы, мірны.
Яго душа – скарб незлічоны!
3 табою плачу і святкую,
Мой любы край зямлі
Палескай.
Праз даўніну тваю сівую
Да сонейка імкнуць пралескі.
Оставить комментарий