Сёння адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганизацыи “Белая Русь”, якая сабрала ў райцэнтры каля трыццаці дэлегатаў. РА РГА “Белая Русь” – адна з вядомых і шматлікіх на Петрыкаўшчыне. Нязменна яе члены актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна і ўносяць свой уклад у яго развіццё.

У парадку дня канферэнцыі былі пытанні аб рабоце раённай арганізацыі РГА “Белая Русь» з 2024 па 2025 гады, справаздача аб рабоце рэвізійнай камісіі, выбары савета і старшыні арганізацыйнай структуры РГА «Белая Русь» і іншыя.

Важна адзначыць, што шэрагі арганізацыі пастаянна папаўняюцца. Цяпер у ліку яе членаў налічваецца каля 400 чалавек і больш за 20 пярвічак.

Старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь» Святлана Блінец у сваім выступленні пазначыла мэты арганізацыі: умацаванне грамадскай згоды, рэалізацыя сацыяльных праектаў, садзейнічанне развіццю рэальнага сектара эканомікі, падтрымка моладзі і неабароненых слаёў насельніцтва. Яна адзначыла, што за апошні час членамі савета была праведзена вялікая работа па павелічэнні колькаснага саставу арганізацыі.

Наша раённая арганізацыя выступае своеасаблівым палітычным пасярэднікам паміж грамадствам і дзяржавай, і ставіць перад сабой задачы па развіцці сацыяльна арыентаванай, суверэннай дзяржавы. РА стала ініцыятарам форуму патрыятычных сіл, яе сябры актыўна ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі, вялі сустрэчы з людзьмі ў грамадскіх прыёмных, адзначыла лідар райарганізацыі. Самы вялікі напрамак у нашай працы праектная дзейнасць. Мы праводзім шмат акцый для падтрымкі моладзі, ветэранаў працы, людзей з інваліднасцю. Галоўныя нашы праекты: “Белая Русь” з любоўю да дзяцей”, “Новы год з “Белай Руссю”, “Збяром партфель дзецям” і шэраг іншых.

Па выніках канферэнцыі работа раённай арганізацыі прызнана здавальняючай, планы работы савета арганізацыі выкананы. Адбыліся выбары савета арганізацыі, і выбары старшыні РГА РГА “Белая Русь”. За кандыдатуру Святланы Блінец прагаласавалі аднагалосна.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер павіншаваў Святлану Міхайлаўну з перавыбраннем і адзначыў яе вялікі ўклад у паспяховую дзейнасць РА. Лідар райарганізацыі ў сваю чаргу падзякавала за давер і запэўніла, што прыкладзе максімум намаганняў для ўмацавання аўтарытэту арганізацыі.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о