З 1 мая на вадаёмах рэспублікі афіцыйна адкрыты купальны сезон, таму самы час згадаць асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадаёмах і актуалізаваць інфармацыю пра месцы, купанне ў якіх дазволена, а значыць адпавядае ўсім мерам бяспекі.

У нашым раёне рашэннем райвыканкама 4 красавіка 2025 года № 504 купанне дазволена:
у райцэнтры на пляжах №1 і №2, у гарадскім пасёлку Капаткевічы па вуліцы Калініна на беразе ракі Пціч і ў вёсцы Макарычы на беразе ракі Прыпяць.
Гэтым жа рашэннем устаноўлена, што іншыя месцы на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна для купання забаронены.
Падчас адпачынку ля вады катэгарычна забараняецца: пакідаць дзяцей без нагляду, заплываць за знакі загароды і папераджальныя знакі, купацца і ныраць у забароненых і невядомых месцах, купацца ў стане алкагольнага ап’янення, прыгаць у ваду з дамбаў, прыстаняў, катэраў, лодак, плытоў. Нельга дапушчаць свавольствы, звязаныя з ныраннем і захопам канечнасцяў людзей, якія купаюцца, а таксама ўзбірацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні.
Па словах начальніка Петрыкаўскай выратавальнай станцыі Алега Паўлючка, у поўнай меры завершана ачыстка дна вадаёмаў і прыбярэжных зон ад смецця і небяспечных прадметаў. Устаноўлены водныя межы ў выглядзе буйкоў, якія абазначаюць бяспечную зону для купання, а таксама інфармацыйныя стэнды з правіламі паводзін на вадзе.
Устаноўлены час работы гарадскіх пляжаў на купальны сезон. Так, пляж №1 у перыяд купальнага сезону будзе працаваць з 9 да 22 гадзін, пляж №2 у райцэнтры, у Капаткевічах і Макарычых будуць адкрытыя для адпачываючых з 10 да 22 гадзін.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о