Крымінальныя праяўленні ў аграрным сектары

0
224

Сфера сельскай гаспадаркі застаецца пад пільнай увагай праваахоўных органаў.

Факты крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей цягнуць як крымінальную, так і адміністрацыйную адказнасць, у залежнасці ад сумы прычыненага ўрону, нагадвае намеснік пракурора раёна Алег Мінаў.
Так, па інфармацыі праваахоўніка, у канцы 2025 года выяўлены факт крадзяжу маёмасці сельскагаспадарчай арганізацыі адным з работнікаў гэтага ж прадпрыемства. Знаходзячыся на пасадзе загадчыка склада гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак, сістэматычна здзяйсняў крадзяжы даручанай яму маёмасці.
Як растлумачыў пасля судовага пасяджэння, якое праходзіла ў будынку Ляскавіцкага цэнтра культуры і вольнага часу, дзяржаўны абвінаваўца – намеснік пракурора раёна Алег Мінаў, за ўчыненне прысваення маёмасці асобай, якой яна даручана, суд прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на адзін год з пазбаўленнем права займаць пасады звязаныя з прыёмам, захоўваннем і распараджэннем матэрыяльнымі каштоўнасцямі тэрмінам на тры гады.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о