Наш сённяшні герой – Кірыл Козел, оперупаўна-важаны аддзялення кры-мінальнага вышуку, АУС Петрыкаўскага райвыканкама, старшы лейтэнант міліцыі.
Рашэнне стаць міліцыянерам ён прыняў яшчэ ў старэйшых класах і пачаў рыхтавацца па профільных прадметах. З добрым запасам балаў паступіў у Акадэмію МУС на факультэт “крымінальная міліцыя” па спецыяльнасці “правазнаўства”. Атрымаўшы дыплом і пагоны, малады лейтэнант міліцыі працягнуў службу ў Петрыкаўскім РАУС.
– Праца складаная, шмат тонкасцяў, але цікавая, пры паступленні паведамлення пра махлярства нельга губляць ні хвіліны, – распавядае старшы лейтэнант міліцыі.
Кірыл Аляксандравіч падкрэслівае, што супрацоўнік крымінальнага вышуку павінен быць псіхолагам, каб знаходзіць падыход да людзей, але пры гэтым не пераходзіць мяжу. Асноўныя задачы ўключаюць раскрыццё злачынстваў, супрацьдзеянне кіберзлачыннасці і махлярству ў сетцы інтэрнэт, дапамога грамадзянам.
Суразмоўца прызнаецца: на жаль, злачынствы ўчыняліся і будуць учыняцца. Раскрываць іх – наша праца. Так, яна не для ўсіх, але асабіста мне вельмі падабаецца і іншай я не хачу”.
Работнік АУС звяртае ўвагу на больш распаўсюджаны від праявы кіберзлачыннасці – махлярства.
Так, у Петрыкаве у канцы 2024 года злачынец, назваўшыся маладой дзяўчынай, праз зносіны ў месэнджары “Telegram” уступіў у перапіску з грамадзянінам і прапанаваў яму зарабіць шляхам аперацый на крыптабіржы. Мужчына пагадзіўся і на працягу трох месяцаў пераводзіў грашовыя сродкі. На агульную суму каля 21000 беларускіх рублёў на фішынгавы сайт крыптабіржы. Вядома ж, зламыснік не збіраўся дапамагаць пацярпеламу і, калі мужчына заявіў пра тое, што хоча вывесці грошы з абароту, пачалі ўзнікаць цяжкасці, у выніку чаго зламыснік перастаў выходзіць на сувязь. У дачыненні да неўстаноўленай асобы ўзбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства).
Кірыл Аляксандравіч адзначае, што такія выпадкі не з`яўляюцца рэдкасцю.
Як не стаць ахвярай кіберзлачынства?
Ніколі, нікому і ні пры якіх абставінах не паведамляйце рэквізіты сваіх банкаўскіх рахункаў і банкаўскіх карт, у тым ліку асобам, якія прадставіліся супрацоўнікамі банка або праваахоўных органаў пры адсутнасці магчымасці дакладна пераканацца, што гэтыя людзі тыя, за каго сябе выдаюць.– папярэджвае Кірыл Аляксандравіч
Не варта паведамляць у тэлефонных размовах (нават супрацоўніку банка), а таксама праз зносіны ў сацыяльных сетках поўны нумар карткі, тэрмін яе дзеяння, код CVC/CVV (якія знаходзяцца на адваротным баку карты), лагін і пароль да інтэрнэт-банкінгу, пашпартныя дадзеныя, кодавае слова (лічбавы код) з SMS-паведамленняў.
Злачынная схема падману “Алё, мама!” далёка не новая і ўпершыню з’явілася не ў Беларусі, аднак пачынаючы з 2022 года стала масава прымяняцца супраць нашых грамадзян. Прыняўшы асабісты ўдзел у амаральным падмане бабуль і дзядуляў, зламалі свае лёсы дзясяткі “кур’ераў”, памагатых ашуканцаў, выкрытых праваахоўнымі органамі. Зламыснікі тэлефануюць пажылым людзям і кажуць, што іх сын ці дачка сталі віноўнікамі аварыі, для вызвалення ад адказнасці або правядзенні лячэння ім тэрмінова патрэбны грошы. Не спыняючы размовы, адпраўляюць у названы адрас саўдзельніка.
У шэрагу выпадкаў ашуканцы і самі прадстаўляюцца сваякамі, імітуючы плач або наступствы траўмы, якія паўплывалі на голас.На коне ўсе зберажэнні вашых блізкіх! Родныя не шкадуюць нічога для выратавання сваіх блізкіх і аддаюць кур’ерам чатырохзначныя лічбы ў рублях і валюце. Не пашкадуйце некалькіх хвілін тэлефоннай размовы, а лепш – жывых зносін і раскажыце сваім блізкім аб злачыннай схеме зламыснікаў, – звярнуў увагу Кірыл Аляксандравіч.
Будзьце пільныя! Беражыце сябе і сваіх родных!
Марыя Тамко,
фота аўтара.
Оставить комментарий