У гарадскім пасёлку Капаткевічы на вуліцах Партызанскай, Фрунзэ, Ленінскай – дзіцячыя пляцоўкі з’яўляюцца любімым месцам адпачынку малых. Але тут відавочна не ўсё ў парадку. Асобы, адказныя за належны стан абсталявання, не спяшаюцца звярнуць увагу на тое, ці спраўна яно. Вось, напрыклад, арэлі і іншыя малыя формы даўно просяць свежай фарбы, а пясочніца, калі горку пяску можна так назваць, патрабуе акультурвання і ўсталявання драўлянага корабу. Карусель стаіць бокам, але дзеці па-ранейшаму на ёй катаюцца. Дзіцячы ігравы гарадок у хуткім часе рызыкуе зусім разваліцца. Што ўжо казаць пра бяспеку дзяцей на такіх пляцоўках. Выходзіць, што пакуль канкрэтна не пакажаш на праблему, то ніхто ўвагі звяртаць не будзе?
М.ПАЎЛАВА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о