13 красавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу горада Петрыкава будзе праходзіць восьмая раённая спартакіяда сярод ветэранаў працы і фізічнай культуры і спорту.
Праграма спаборніцтваў застаецца, як і ў папярэднія гады, гэта звязана перш за ўсё з рэгламентам і ўмовамі правядзення абласной спартакіяды, якая запланавана на 25-26 красавіка. Спаборніцтвы пройдуць па пяці відах для мужчын і па чатырох для жанчын – гэта тэніс, дартс, шахматы, шашкі, більярд, а для жанчын – ўсе пералічаныя віды, акрамя більярда. Звяртаю ўвагу на тое, што ўзрост удзельнікаў ад 50 гадоў, гэта значыць умовы тыя ж, што і на абласных спаборніцтвах. Адзін удзельнік мае права выступіць не больш, як у двух відах спорту (для раёна). Для ўдзелу неабходна мець пры сабе заяўку ад камандзіруючай арганізацыі з пячаткай і візай урача, мець спартыўную экіпіроўку. Усіх пераможцаў і прызёраў як заўсёды чакаюць узнагароды. Пачатак спаборніцтваў у 11 гадзін, рэгістрацыя і жараб’ёўка ў 10 гадзін 45 хвілін.

Аляксей КАЮКАЛА,
старшыня пярвічнай арганізацыі БГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о