26 студзеня ў краіне прайшоў асноўны дзень галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паводле папярэдніх падлікаў, у электаральнай кампаніі прынялі ўдзел 85,70% выбаршчыкаў. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка ў панядзелак, 27 студзеня, абвясціў папярэднія вынікі галоўнай палітычнай кампаніі года: у першым туры перамог дзеючы Прэзідэнт краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які набраў 5136293 галасы, ці 86,82%.
За Алега Гайдукевіча аддалі свае галасы 119 272 выбаршчыкі, (2,02%), Ганну Канапацкую – 109760 (1,86%), Сяргея Сыранкова – 189740 (3,21%), Аляксандра Хіжняка 102789 (1,74%). Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала 3,6% выбаршчыкаў.
“Папярэднія дадзеныя, вядома, па меры падрыхтоўкі пасяджэння Цэнтральнай камісіі, прысвечанага вынікам выбараў, будуць удакладняцца”, – адзначыў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.
Падведзены вынікі галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Петрыкаўшчыне. Яўка выбаршчыкаў у раёне склала 95,51%.
За Алега Гайдукевіча прагаласавала 1,15% ад агульнагай колькасці прыняўшых удзел у галасаванні, Ганну Канапацкую – 0,49 %, за Аляксандра Лукашэнку – 95,89%, Сяргея Сыранкова – 0, 93%, Аляксандра Хіжняка 0, 58%.
Усяго ў Беларусі працавала 5325 участкаў для галасавання. За выбарамі сачылі 486 замежных назіральнікаў з 52 краін свету і 44361 айчынны назіральнік. Таксама ў краіне працавалі 331 замежны журналіст з 23 краін. Адзначана, што электаральная кампанія ў Беларусі прайшла на высокім арганізацыйным узроўні, без парушэнняў, спакойна і ў атмасферы свята.
Беларусы зрабілі свой выбар. Выбар на карысць міру, стварэння і далейшага развіцця.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота Галіны КАЗАК.
Оставить комментарий