Год добраўпарадкавання стаў на Петрыкаўшчыне часам вырашэння многіх “застарэлых” пытанняў. Адно з іх – асфальтаванне прыдамавых тэрыторый шматпавярховак па вуліцы Каралёва.
Так, напачатку лета на прыдамавой тэрыторыі дамоў №15, 17, 19 з’явілася спецтэхнікі і цягам некалькіх дзён асфальтаванне пазначанай тэрыторыі было завершана. Аднак, літаральна паўметра ад сцежкі да ўваходу ў пад’езд дома №17 былі пакінуты дарожнікамі нібы на смех. Пад’езд да дома №15 увогуле пакінулі “без увагі”. Узнікае пытанне: а якасць дзе? Няўжо спецыялісты самі не бачаць і не разумеюць, што так пытанні не вырашаюць. Калі ўжо ўзяліся за справу, варта давесці яе да канца. А калі кінуць гаспадарскім вокам налева і направа, то ў поле зроку трапяць сцежкі, ужо “адбітыя” бардзюрам, асфальтаванне якіх не прынясе вялікіх выдаткаў падрадчыкам, аднак зробіць агульны выгляд прыдамавой тэрыторыі па-сапраўднаму добраўпарадкаванай і прывабнай.
А. МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий