Лесвіца, якая вядзе ў прыватную краму «Тавары для дома»– знаходзіцца ў цэнтры горада і ператварылася, безперабольшвання, у зону рызыкі: сколы на прыступках і расколіны ў бетоне ствараюць рэальную пагрозу для наведвальнікаў. Прыходзіць думка: колькі ж трэба чалавечых траўм, каб лесвіцу прывялі ў парадак? Нягледзячы на небяспеку, сітуацыя, на жаль, не мяняецца. Варта адзначыць: нядаўна быў прыбраны разбураны падмурак памяшкання, але гэта толькі касметычнае рашэнне, якое не ліквідуе праблемы. Жыхары працягваюць адчуваць нязручнасці і асцярогі за сваю бяспеку. Спадзяюся, што ў хуткім часе такая важная праблема вырашыцца.
М. Паўлава, фота аўтара.
Оставить комментарий