Клумбы без кветак

0
290

Штотыдзень наведваючы Капаткевічы, заўважаем у знешнім выглядзе населенага пункта істотныя змены – і гэта не можа не радаваць.
Гарадскі пасёлак на вачах набывае абрысы добраўпарадкаванага і ўтульнага мястэчка: аднаўляюцца і рамантуюцца дарогі і тратуары, агароджы і фасады шматпавярховых дамоў, прыдамавыя тэрыторыі і аб’екты інфраструктуры. Капацькоўцы аб’ядналіся ў сваім жаданні і намерах зрабіць гарпасёлак сучасным і прывабным.
Аднак пры ўсім пры гэтым маюцца ў населеным пункце і істотныя хібы і недапрацоўкі збоку адказных служб. Так, ні адну з клумб, якія размяшчаюцца ў самым цэнтры гарадскога пасёлка, не ўпрыгожваюць кветкі. Больш за тое, там проста буяе пустазелле (на фота). І гэта ў той час, калі прырода шчодра гатова дзяліцца з намі сваёй прыгажосцю. Менавіта летам, з яго цяплом і яркімі фарбамі, мы мацуем і папаўняем свой энергетычны рэсурс.
Зусім хутка адноўлены пасля капітальнага рамонту населены пункт будзе сустракаць гасцей. Пагадзіцеся, атмасферу ўрачыстасці і свята могуць і павінны ствараць таксама і кветкі. Упэўнены, што гэта недарэчнасць у бліжэйшы час будзе ўхілена, а мясцовых жыхароў і гасцей гарпасёлка разнастайнасцю колераў і пахаў кветкі будуць радаваць.

В.МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о