Актывісты БРСМ напярэдадні Дня горада выступілі з прыемнай місіяй: дапамаглі адлічбаваць знакавыя гістарычныя аб’екты Петрыкава ў рамках праекта “Лічбавая зорка”.

Удакладнім, што “Лічбавая зорка” – міжнародны гістарычны праект, створаны для пошуку помнікаў Вялікай Айчыннай вайны і накіраваны на развіццё цікавасці і павагі да помнікаў баявой славы, якія ўвекавечылі трагічныя і гераічныя падзеі мінулага, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Першымі да адлічбоўкі аб’екта прыступілі спецыялісты Петрыкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы, яны дапамаглі адлічбаваць Пакроўскую царкву. Цяпер кожны жадаючы можа даведацца пра царкву больш, дастаткова паднесці тэлефон з уключанай камерай да QR-коду.

Наступнымі ў рэалізацыі праекта “Лічбавая зорка” былі супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС. Каля помніка знакамітаму партызану Вялікай Айчыннай вайны Дзеду Талашу ўсталявалі шыльду, якая дапаможа любому чалавеку, хто гуляе пешшу і мае мабільны тэлефон, даведацца пра жыццё Васіля Ісакавіча.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Дзеда Талаша Надзея Муратшына расказала падрабязна пра жыццё і подзвіг савецкага партызана.
Актывісты пярвічкі Петрыкаўскага РАУС усталявалі шыльды з QR-кодам царквы Мікалая Цудатворцы, а моладзь Петрыкаўскай ЦРБ – каля Свята-Узнясенскай царквы.

Як адзначыла першы сакратар Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” Дар’я Туравец, кожнаму адметнаму месцу прысвойваецца QR-код, праз які ажыццяўляецца пераход на старонку сайта праекта з інфармацыяй пра аб’ект.

“Сёння многія пагрузіліся ў інтэрнэт і сацыяльныя сеткі, а для таго, каб памяць перадавалася будучым пакаленням, яе трэба пераносіць у лічбавую прастору”, – падзялілася Дар’я Сяргееўна.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о