Напрыканцы мінулага тыдня работнікі УП “Палессе-Аграінвест” падвялі вынікі работы прадпрыемства, вынікі вытворчых спаборніцтваў у галінах раслінаводства і жывёлагадоўлі за 2024 год. Урачыстасць наведаў вядучы спецыяліст ААТ “Мазырскі НПЗ” Віктар Верамееў.

Мерапрыемства адкрыла дырэктар сельгаспрадпрыемства Алена Асадчая.
– Мінулы год стаў чарговай вяхой у развіцці прадпрыемства, часам напружанай працы ўсяго калектыву. Ад світанку да позняга вечара работнікі працавалі на палях і фермах, у рамонтных майстэрнях, пры неабходнасці – не ведаючы выхадных і святочных дзён, – адзначыла Алена Мікалаеўна. – Шмат сіл і энергіі было ўкладзена ва ўражай 2024 года. Мы змаглі дасягнуць нядрэнных паказчыкаў у рабоце, прадэманстраваўшы ўзоры прафесійнай працы.
Кіраўнік адзначыла, што прадпрыемства ў мінулым годзе ў поўным аб’ёме забяспечыла ўласнае пагалоўе жывёлы якаснымі кармамі. Нарыхтавана сенажу ў колькасці 27 тысяч тон, сіласу – 57 тысяч тон, сена –1181 тона. Намалочана 6,8 тысяч тон збожжа, што на 2,2 тысяч тон вышэй паказчыка 2023 года.
Дзякуючы добрай кармавой базе і належнай працы работнікаў у мінулым годзе было надоена 18994 тоны малака – прырост 7% да ўзроўню 2023 года. Удой на адну фуражную карову ў фізічнай вазе склаў 6960 кілаграмаў. Рэалізавана 18179 тон малака. Малако сортам “экстра” рэалізавана 99,88% ад агульнага аб’ёму рэалізаванага малака.
За 12 месяцаў мінулага года валавая вытворчасць прыбаўлення КРЖ склала 2119 тон, да ўзроўня 2023 года гэты паказчык вырас на 106% або на 121 тону. Сярэднесутачны прывес БРЖ за 2024 год у цэлым па прадпрыемству склаў 812 грамаў. За мінулы год рэалізавана 2487 тон мяса БРЖ. Валавы прывес свіней у 2024 годзе склаў 2101 тону. Сярэднесутачны прывес свіней за справаздачны перыяд склаў 673 грамы. Мяса свіней рэалізавана ў колькасці 1942 тоны. Племянных свіней рэалізавалі ў колькасці 24 тоны.
За 12 месяцаў 2024 года прадпрыемствам атрымана 45215 тысяч рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг.
Сярэднемесячная заработная плата ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года вырасла на 304 рублі і склала 2024 рублі.
Таксама Алена Мікалаеўна ў сваім выступленні агучыла планы на 2025 год, падзякавала работнікам за добрасумленную працу. У час мерапрыемства дырэктар “Палессе-Аграінвест” і намеснік дырэктара па раслінаводству Іван Фешчанка ўручылі ганаровыя граматы, падзякі, грашовыя прэміі лепшым работнікам прадпрыемства. Артысты Петрыкаўшчыны разнастаілі ўрачыстае мерапрыемства творчымі нумарамі.

 

Святлана Собалева,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о