У Петрыкаўскім дзяржаўным СПТВ закрытага тыпу № 1 лёгкай прамысловасці прайшла Ёлка.
На мерапрыемства завіталі міністр ЖКГ Генадзь Трубіла, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр, начальнік аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Ягор Шапецька і дырэктар КВУП «Петрыкаўскі райжылкамунгас» Сяргей Гайчук.
У час навагодняй імпрэзы Генадзь Аляксеевіч звярнуўся да прысутных: «Хацеў бы дзецям пажадаць знайсці сваю мэту ў жыцці і не баяцца цяжкасцяў, бо тыя перашкоды, якія вы сустракаеце зараз — трэніроўка і загартоўка характару напярэдадні дарослага жыцця. Ну а педагогам жадаю моцнага здароўя, цярпення. Няхай ўсё ў вас атрымліваецца ў выхаванні дзетак!».

Міністр падарыў установе адукацыі паветранадзімалку, якая акажа значную дапамогу ў час уборкі тэрыторыі вучылішча ад лісця.
Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Оставить комментарий