17 верасня каля чыгуначнай станцыі аграгарадка Пціч адбылося перапахаванне астанкаў воіна Чырвонай Арміі, загінуўшага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі раёна, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, работнікі працоўных калектываў і вучні Пціцкай сярэдняй школы.
“Сёння мы ўшаноўваем невядомага героя, які бараніў нашу Радзіму ад захопнікаў. Гэта не толькі даніна памяці подзвігу, але і яскравы прыклад захавання святой гістарычнай праўды. Для нас, прадстаўнікоў пакаленняў мірных гадоў, гэта справа гонару, наш абавязак – памятаць пра кожнага абаронцу, які пахаваны ў беларускай зямлі”, – звярнуўся да прысутных на мітынгу-реквіеме старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў.
Шмат было сказана прысутнымі ганаровымі гасцямі пра захаванне гістарычнай памяці і выхаванне патрыятызму ў падрастаючага пакалення, пра святую памяць аб тых часах, пра непамерную цану, якую заплаціў наш народ за сваю незалежнасць і мірнае неба над галавой. Настаяцель Царквы іконы Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” айцец Сергій Капітан правёў літыю па невядомым салдаце і астанкі воіна былі адданыя зямлі пад залп аўтаматных чэргаў ваенных, як гэта і належыць падчас вайсковых пахаванняў.
Хранометр адлічваў хвіліну маўчання, пасля чаго ўсе прысутныя ўсклалі да абеліску вянкі і кветкі.
Кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба “Бетонны мерыдыян Палесся” Мікалай Глушко праінфармаваў: “Сапраўды, мы не ведаем імя пахаванага, але ўдалося атрымаць папярэднюю інфармацыю пра гэтага чалавека. Па звестках, якія мне ўдалося знайсці, чырвонаармеец з дзясяткам кілаграмаў тратылу намагаўся нечакана прарвацца да пціцкага чыгуначнага маста і коштам уласнага жыцця ўзарваць стратэгічны аб’ект. Не ўдалося… Фашысцкая ахова заўважыла і забіла воіна. Але, калі немцы агледзелі цела і зразумелі мужнасць самаадданага ўчынку савецкага чалавека, акупанты пахавалі яго належным чынам. З цягам часу астанкі абаронцы Айчыны некалькі разоў былі перапахаваны і вось зараз ён знайшоў свой апошні прытулак на Петрыкаўскай зямлі”.
19 верасня перапахаванне двух невядомых воінаў адбылося і ў вёсцы Беседкі. Пра мерапрыемства чытайце ў наступным нумары “ПН”.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа

Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа Схіліўшы галовы ў памяць подзвігу народа

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о