Калектыў ДРАЦ «Пціч» аддаў даніну памяці ахвярам вайны, усклаўшы кветкі да помніка мірным жыхарам у вогненнай сястры Хатыні — вёсцы Хвойня.

Дырэктар установы Аксана Кайтанава нагадала прысутным гісторыю трагедыі:

Быў сакавік 1942 года. Дзве калоны акупантаў, адна з Капцэвіч, а другая – з Лучыц, сышліся і накіраваліся ў вёску. Паставілі пасты на дзесяць метраў адзін ад аднаго. Абкружылі ўсю вёску. І тады пачалі заходзіць у кожны дом. Неўзабаве людзей пачалі гнаць па вуліцы. З’явіліся падводчыкі, якія следам заходзілі ў дамы і забіралі больш каштоўную маёмасць. Адрыны палілі, а жывёл выганялі.

У той час вёска адносілася да Капаткевіцкага раёна, але на нямецкіх картах лічылася за Акцябрскім. Таму з яе і пачалі. Быў прызначаны “да высялення » ўвесь Акцябрскі раён. План выконвалі са злавеснай метадычнасцю. Прыехалі і забілі ў вёсцы Хвойня 1412 чалавек. Памяць пра іх увекавечана ў абелісках, помніках, памятных знаках.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о