Дадатковая адукацыя з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця амаль кожнага чалавека. Школа дае  базавыя веды, неабходныя для будучай прафесіі, дадатковая ж адукацыя развівае таленты і схільнасці як дзіцяці, так і дарослага.

Надзея Слабадзянюк, дырэктар Петрыкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі:

– Намі створаны усе ўмовы, каб дзеткі з карысцю і цікава праводзілі свой час як у школьныя будні, так і ў час канікул.

Кожны месяц лета быў “закрыты” рознымі мерапрыемствамі. У чэрвені быў арганізаваны працоўны лагер для дзяцей старэйшых класаў, у якім яны займаліся па асаблівай праграме, працавалі і па яго завяршэнні атрымалі зарплату. Дзякуючы працавітасці нашых вучняў, для танцавальнага калектыву “Аквамарын”, а таксама для вакалістаў калектыву «Вясёлыя ноткі» былі пашыты касцюмы, у якіх апошнія паспелі выступіць на канферэнцыі ў горадзе Гомелі. Бацькам хацелася б выказаць асаблівую ўдзячнасць за падтрымку і дапамогу ва ўсіх праблемных пытаннях. У ліпені дзейнічалі аб’яднанні па інтарэсах і ў той жа час пачала працаваць другарадная працоўная занятасць. Але тут гаворка ідзе ўжо не пра лагер. Дзеці прыходзілі да нас толькі на 2 гадзіны і таксама займаліся па спецыяльнай праграме, дапамагалі нам у розных справах.

Калі праца ў радасць!

Час праходзіў незвычайна хутка, бо паралельна з лагерам мы праводзілі маладзёжную пляцоўку ў амфітэатры, удзельнічалі ў арганізацыі шэрагу мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці і рыхтаваліся да жнівеньскага лагера, у які было набрана 20 дзетак, на гэты раз маленькага ўзросту, каб і ім падараваць добра праведзены час.

Калі праца ў радасць!

Калі гаварыць пра новы навучальны год, то да яго мы падрыхтаваны. Адкрываюцца чатыры новыя аб’яднанні: сучасныя танцы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (цестапластыка), студыя анімацыі і новы накірунак – азы журналістыкі: зараз інфармацыя перадаецца не проста тэкстам, ствараюцца відэа, фотаздымкі, мантаж, нават цэлыя фільмы. Таму дзецям будзе цікава паспрабаваць сябе ў ролі журналіста. З 3 верасня пачынаецца тыдзень дадатковай адукацыі, будзе ісці набор груп, праводзіцца майстар-класы, паўсюль будуць размешчаны рэкламы. Да нас будуць курсіраваць школы з раёна, а мы ў сваю чаргу пастараемся зацікавіць іх. Адно магу сказаць дакладна: ніколі не мелі праблем з наборам у групы, дзеткі з радасцю знаходзяць сябе ў чымсьці новым.

Магу сказаць, што і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў нас цудоўна развіта, бо маем таленавітых дэкаратараў з Капаткевіч. Гэта людзі з тонкім густам, у кожнай іх рабоце адчуваюцца ноты нацыянальнага беларускага пасылу.

Наш цэнтр заўсёды мае мэты, і мы ўсімі сіламі стараемся іх ажыццявіць, дзеля гэтага мы і працуем. Мы не сядзім на месцы, заўсёды імкнемся куда-небудзь выязджаць. У бліжэйшы час плануем паехаць з дзецьмі ў Мінск, паказаць іх, так скажам, на новых вяршынях.

Дарослых без увагі  таксама не пакідаем. Для іх у нас дзейнічае фітнэс. Таму з гонарам магу сказаць, што калектыў нашага цэнтра ахоплівае інтарэсы людзей рознага ўзросту: ад трох гадоў і вышэй.

Па раскладзе цэнтр творчасці працуе ва ўсе дні тыдня. Мы ўлічваем і першую, і другую змены ўрокаў. Напрыклад, калі дзеткі вучацца ў першую змену, для іх гурткі праводзяцца пасля заняткаў, калі ў другую – да абеду. Таму графік наш такі: з 10 да 21 гадзіны.

Мы кожнага запрашаем да нас!

Анастасія ФЕЛЬКІНА, фота з архіва цэнтра.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о